МАРГ злавіў “Беларуськалій” на парушэнні заканадаўства, пагражае буйным штрафам

27 траўня, Позірк. Прадпрыемству “Беларуськалій” вынесенае папярэджанне за парушэнне антыманапольнага заканадаўства.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) выявіла “прыкметы злоўжывання” прадпрыемствам сваім становішчам дамінатара на рынку пры аптовай рэалізацыі галіта — тэхнічнай солі, якая выкарыстоўваецца пры галалёдзе, — і стварэнні “дыскрымінацыйных умоў у частцы аб’ёму адгрузкі”.
Згодна з вынесеным міністэрствам папярэджаннем, “Беларуськалій” усталяваў дыскрымінацыйныя ўмовы ў дачыненні да пакупніка галіту — ТАА “Аквастоп”.
МАРГ запатрабаваў ад “Беларуськалія”, у прыватнасці, распрацаваць парадак адгрузкі галіту — у тым ліку ў перыяд сезоннага росту попыту — з “улікам нормаў антыманапольнага заканадаўства”. Гэты парадак павінен быць апублікаваны на сайце прадпрыемства, а “Аквастоп” належыць паведаміць пра яго пісьмова.
Калі “Беларуськалій” не выканае патрабаванні міністэрства да 15 чэрвеня, то “адказнасць за парушэнне антыманапольнага заканадаўства ў частцы злоўжывання становішчам дамінатара” пацягне за сабой накладанне штрафу — ад 21 тыс. да 3 млн рублёў.
У 2021 годзе ў дачыненні да “Беларуськалія” былі ўведзеныя заходнія санкцыі. Праз абмежавальныя меры нарвежскі пастаўшчык калію Yara — адзін з найбуйнейшых у Еўропе пакупнікоў беларускіх угнаенняў — абвясціў пра спыненне супрацы з беларускім прадпрыемствам.
У траўні — чэрвені 2022 года на фоне ўведзеных санкцый вытворца пачаў прадаваць сваю прадукцыю са зніжкамі 30–50%.
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш на пасяджэнні Савета бяспекі ААН 5 траўня 2023 года заявіў пра неабходнасць зняцця санкцый з беларускіх і расійскіх угнаенняў. Паводле яго слоў, на сустрэчах з расійскім і ўкраінскім лідарамі ён узнімаў пытанне харчовага крызісу, якое з прычыны вайны ўзнікла ў Сенегале, Нігеры і Нігерыі.
Сёлета 22 траўня члены Еўрапейскага парламента (ЕП) ухвалілі падвышэнне пошлін на ўгнаенні і некаторыя сельскагаспадарчыя тавары з Беларусі і РФ.
Цяпер “Беларуськалій” пастаўляе сваю прадукцыю праз парты Балтыйскага і Каспійскага мораў, экспартуе ўгнаенні чыгуначным транспартам у Кітай і В’етнам, а таксама Іран праз Расію і Азербайджан.
- Грамадства, ПалітыкаЖурналіст Гацак: Рэпрэсіі, эміграцыя і ўплыў "рускага свету" — асноўныя пагрозы для цэркваў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСвятар Георгій Рой: У праваслаўя ў Беларусі ёсць перспектывы па-за рускай царквой (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць стратных прадпрыемстваў дасягнула ў Беларусі 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 15 гадоў на 80,5% зменшылася колькасць дзяцей, якія жывуць са сваякамі, але не бацькаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі памяншаецца колькасць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы — Мінадукацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка