З Польшчы могуць дэпартаваць чарговага беларуса
27 траўня, Позірк. Пяцёра грамадзян Калумбіі, па адным — Беларусі, Грузіі, Інданезіі і Індыі затрыманыя 26 траўня ў Польшчы за парушэнне правілаў знаходжання ў гэтай краіне.
Як паведамляе Памежная ахова Польшчы, у дачыненні да шасці затрыманых прынятыя рашэнні аб дэпартацыі на працягу 30 дзён з забаронай на ўезд у Шэнгенскую зону тэрмінам ад аднаго да двух гадоў. У дачыненні да яшчэ трох замежнікаў “працягваюцца афіцыйныя дзеянні па вынясенні рашэнняў, якія патрабуюць іх вяртання [ў краіну знаходжання]”. Падрабязнасцяў памежная служба не прыводзіць.
Напрыканцы сакавіка польскае выданне Rzeczpospolita са спасылкай на звесткі Памежнай аховы паведамляла, што за два месяцы 2025 года з Польшчы было дэпартавана 240 грамадзян Беларусі, а за аналагічны перыяд 2024 года — 100.
Тлумачачы прычыны росту колькасці дэпартаваных, выданне прыводзіла словы неназванага супрацоўніка памежнага ведамства: “Масавая выдача гуманітарных віз практычна без якога-кольвечы кантролю і праверкі абярнулася супраць нас. Цяпер мы пазбаўляемся тых, каму яны не належалі”.
Медыя нагадала, што спрашчэнне візавага рэжыму было ўведзена пасля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі ў 2020 годзе і рэпрэсій, якія распачаў у краіне рэжым Аляксандра Лукашэнкі. За чатыры гады візы атрымала 53 тыс. беларусаў.
“Аднак мелі месца злоўжыванні, напрыклад, да нас праніклі два агенты Мінска пад выдуманымі імёнамі, якія шпіёнілі за беларускай апазіцыяй. У мінулым годзе выдачу віз ускладнілі (іх атрымала ўсяго паўтысячы чалавек)”, — падкрэслівала выданне.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся "ілжывым транзітам", каб звярнуцца па міжнародную абарону (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД за год знізіліся на 13,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары