Стратэгічнае партнёрства адпавядае інтарэсам Беларусі і Азербайджана, лічыць Лукашэнка

28 траўня, Позірк. Беларуска-азербайджанская супраца “працягне актыўна развівацца на аснове традыцый сяброўства і ўзаемаразумення”, выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 28 траўня прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і народ гэтай краіны з Днём незалежнасці.
“Нашы рэгулярныя кантакты, сістэмнае ўзаемадзеянне ўрадаў, парламентаў і рэгіёнаў служаць гарантыяй далейшага ўмацавання стратэгічнага партнёрства паміж Мінскам і Баку, якое адпавядае інтарэсам дзвюх дзяржаў”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
На думку Лукашэнкі, дзякуючы “стваральным намаганням” Аліева Азербайджан сёння “па праве ганарыцца эканомікай, якая дынамічна расце, няўхільным падвышэннем ўзроўню жыцця грамадзян, важкімі дасягненнямі на міжнароднай арэне”.
Напярэдадні амбасадар Беларусі ў Азербайджане Дзмітрый Піневіч заявіў, што Мінск і Баку маюць добрыя магчымасці злучыць важныя маршруты для перавозкі грузаў. “Беларусь і Азербайджан, знаходзячыся ва ўнікальных геаграфічных і эканамічных умовах краін-транзіцёраў, маюць значны патэнцыял для ўзаемадзеяння ў сферы спалучэння міжнародных транспартных калідораў “Поўнач-Поўдзень” і “Усход-Захад”. Для Беларусі асабліва актуальная камбінацыя дыяганальных маршрутаў гэтых калідораў”, — заявіў ён.
На пачатку траўня Азербайджан наведваў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. На перамовах са сваім азербайджанскім калегам Алі Асадавым госць заявіў, што беларускі ўрад гатовы “больш шчыльна абмеркаваць” з Баку пытанне “аднаўлення тэрыторый”. Відавочна, гаворка пра тэрыторыі Нагорнага Карабаха, якія перайшлі пад азербайджанскі кантроль у выніку ваеннага канфлікту з Арменіяй.
Афіцыйны Мінск, нягледзячы на дэ-юрэ саюзніцкія стасункі з Ерэванам у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), актыўна наладжвае стасункі з Баку.
Найбольш вострыя фазы апошняга этапа азербайджанска-армянскага канфлікту вакол Нагорнага Карабаха адбыліся напрыканцы 2020 года і напрыканцы 2023-га.
Увосень 2023 года Азербайджан правёў у Нагорным Карабаху “антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару”, у выніку якіх рэгіён цалкам перайшоў пад кантроль Баку. Паводле рашэння кіраўніцтва непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР), самаабвешчаная дзяржава спыніла існаванне 1 студзеня 2024 года.
Арменія, якая выступала на баку НКР, раскрытыкавала АДКБ за адсутнасць падтрымкі ў вайне з Азербайджанам і фактычна згарнула свой удзел у дзейнасці арганізацыі (ад удзелу ў пасяджэннях да фінансавання). Армянскі прэм’ер-міністр Нікол Пашынян 22 траўня 2024 года заявіў у парламенце, што “мінімум дзве краіны — члена АДКБ <…> удзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны супраць” Арменіі. Ён не ўдакладніў, якія краіны мае на ўвазе, але мімаходзь згадаў у сваёй прамове Аляксандра Лукашэнку.
13 чэрвеня 2024-га Пашынян заявіў, што ні ён, ані які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Мінску знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Ён сказаў пра гэта ў кантэксце заяў Лукашэнкі пра карабахскі канфлікт на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у сярэдзіне траўня.
Сёлета ў сярэдзіне лютага амбасадар Піневіч (экс-міністр аховы здароўя) уручыў Аліеву даверчыя граматы. Апошні, як паведамляла прэс-служба беларускага МЗС, заявіў, што паміж двума народамі і краінамі “існуюць заснаваныя на даверы дружалюбныя стасункі”, якія цяпер “выходзяць на якасна новы ўзровень”.
На сустрэчы было закранута пытаннее “ўдзелу беларускіх кампаній у аднаўленча-будаўнічых работах, якія праводзяцца на вызваленых ад акупацыі тэрыторыях Азербайджана”. Пад гэтай фармулёўкай, выкарыстанай знешнепалітычным ведамствам Беларусі, відавочна, мелася на ўвазе тэрыторыі Нагорнага Карабаха.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка