На заводзе ў Гомелі кіроўца цэментавоза загінуў праз разарваны шоў цыстэрны

28 траўня, Позірк. На гомельскім заводзе па вытворчасці бетонных вырабаў і цэментнага раствора 27 траўня каля 16:30 быў смяротна траўміраваны 61-гадовы кіроўца цэментавоза, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
“Паводле папярэдніх даных, пры разгрузцы аўтамабіля адбыўся разрыў шва цыстэрны, — гаворыцца ў паведамленні. — Пад ціскам цэмент выкінула з рэзервуара на работніка, якога адкінула на металічныя канструкцыі ля сцяны. Ад шматлікіх траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння”.
На месцы працавала следча-аператыўная група. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, на заводзе вынятая дакументацыя па ахове працы, а таксама кадравыя дакументы.
“Усе акалічнасці здарэння будуць высветленыя ў ходзе праверкі. Асаблівая ўвага будзе нададзеная прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі гібелі мужчыны”, — заяўляе СК.
Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у 2024 годзе ў Беларусі на вытворчасці загінула 105 чалавек, гэта самы нізкі паказчык у суверэннай гісторыі краіны. Зніжэнне склала 10,3%, у 2023 годзе загінулых было 117.
Траўмы на вытворчасці ў 2024 годзе атрымала 1.849 чалавек — на аднаго менш, чым у 2023-м.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка