МУС за дзень прызнала “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” адразу пяць супольнасцяў

28 траўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 27 траўня прызнала “экстрэмісцкімі фармаваннямі” адразу пяць супольнасцяў, вынікае з адпаведнага пераліку, які ведамства абнавіла на наступны дзень пасля прыняцця рашэння.
У іх ліку медыяпраект “Жизнь-малина”, пра “экстрэмісцкі статус” якога напярэдадні паведаміў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў.
“Экстрэмісцкім фарміраваннем” таксама прызнаная супольнасць, названая ведамствам ŠAŬROŬ LIVE. У яго, як вынікае з дакумента, уваходзіць група грамадзян, аб’яднаных двума тэлеграм-акаўнтамі Pilip Šaúroú і тэлеграм-групамі “Беларусы Варшавы. Палітыка.”, ŠAŬROŬ LIVE, “Каментатарская 3”, Teksty_Šaŭroŭ, NEFARMAT, ютуб-каналам “19 канал🐈”, старонкамі “Піліп Шаўроў” у “Фэйсбуку” и Pilip Šaŭroŭ у сацсетцы Х. Датычным да “фарміравання” МУС лічыць Піліпа Шаўрова — экс-палітвязня, былога члена “Маладога фронту”, які цяпер крытыкуе структуры дэмакратычных сіл.
Яшчэ адным новым “экстрэмісцкім фарміраваннем” стала суполка “Партизаны Беларуси”, якую звязваюць тэлеграм-акаўнт “Ален Делон”, тэлеграм-каналы “Партизаны Беларуси” і “Партизаны Беларуси_Live”. Да яго, як сцвярджаецца, мае дачыненне Дзмітрый Рудакоў.
“Экстрэмісцкі” статус таксама нададзены супольнасці MIDGARD ASYLUM, у якую, паводле сцвярджэння МУС, уваходзіць група грамадзян, аб’яднаных аднайменнымі рэсурсамі ў “Тэлеграме”, “Укантакце”, “ЮТубе”, “ЦікТоке” ды інш. Да гэтага “фарміравання”, як заяўлена, датычны Іван Кавальскі.
Аналагічны статус нададзены суполцы “Радыё 97” — групе грамадзян, якія нібыта звязаныя з сайтам radio97.net, аднайменнымі чатамі, каналамі, групамі, ботамі ў “Тэлеграме”, ютуб-каналамі “Радыё 97 Палiтыка”, “Радыё 97 ART” і “Радыё 97 News”. Да гэтай супольнасці, паводле інфармацыі ведамства, маюць дачыненне Максім Ціхеня і Вольга Цесакова (экс-дэпутат Мінгарсавета, з’ехала за мяжу).
Прылічаная да “экстрэмісцкай” дзейнасць пераследуецца ўладамі ў крымінальным парадку. Гэта адзін з актыўных інструментаў палітычных рэпрэсій.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” цяпер каля 300 пазіцый.
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаАмбасадар Славакіі наўрад ці будзе змагацца за вызваленне беларускіх палітвязняў — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка