“Белавія” папярэдзіла пра магчымую змену часу вылету і прылёту рэйсаў

28 траўня, Позірк. Нацыянальная авіякампанія “Белавія” папярэдзіла пра магчымую змену часу вылету і прылёту рэйсаў.
Прэс-служба перавозчыка распаўсюдзіла адпаведнае паведамленне на фоне таго, што маскоўскія аэрапорты ў ноч на 28 траўня ўводзілі абмежаванні на палёты.
“На гэты момант яны знятыя, але, у прыватнасці, Шарамеццева паведамляе пра тое, што могуць узнікнуць складанасці з прыёмам і адпраўкай паветраных суднаў на працягу ўсяго дня, — гаворыцца ў папярэджанні. — Часовыя абмежаванні, якія ўводзяцца аэрапортамі, так ці інакш ўплываюць на расклад авіякампаній у цэлым. У залежнасці ад абставін, можа змяняцца час вылету/прылёту і для рэйсаў, якія выконваюцца не толькі ў сталіцу Расійскай Федэрацыі”.
Авіякампанія папрасіла пасажыраў “улічваць гэтую інфармацыю” і заклікала ўдакладняць актуальны расклад на сваім сайце. “Белавія” рэкамендавала “удакладніць статус свайго рэйса перад выездам у аэрапорт”.
У паведамленні нагадваецца, што “пры затрымцы або скасаванні рэйсаў з прычын, якія не залежаць ад авіякампаніі, “Белавія” прапануе пасажырам або бясплатнае пераафармленне квітка на альтэрнатыўны рэйс, або поўнае вяртанне яго кошту”.
У ноч на 28 траўня ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева для гарантавання бяспекі палётаў грамадзянскіх паветраных суднаў былі ўведзеныя часовыя абмежаванні на іх прыём і выпуск, паведамляла, у прыватнасці, агенцтва “Інтэрфакс” са спасылкай на Расавіяцыю. Таксама была прыпыненая праца маскоўскіх аэрапортаў Дамадзедава, Унукава і Жукоўскі.
Расійскія аэрапорты перыядычна прыпыняюць працу па прыёме і адпраўцы рэйсаў. Падобныя абмежаванні ўводзяцца, як правіла, праз пагрозу нападу беспілотнікаў.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Новы кіраўнік дыпмісіі ФРГ у Беларусі, як і папярэдні, не будзе працаваць на пасадзе амбасадараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронцы выступаюць за стварэнне міжнароднай следчай групы па звязаных з Беларуссю злачынствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКДК далажыў ураду аб нізкіх тэмпах восеньскіх сельгасработ, сярод прычын — недахоп механізатараў, паломкі тэхнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаВардамацкі: Праеўрапейская арыентацыя беларусаў мае "феніксавы" характарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+