Ціханоўская падтрымала Зяленскага ў пытанні перамоваў на тэрыторыі Беларусі
28 траўня, Позірк. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае рацыю, адпрэчваючы прапанову Расіі аб правядзенні мірных перамоваў на тэрыторыі Беларусі, напісала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы X.
“Лукашэнка не з’яўляецца нейтральным гульцом — ён суагрэсар у вайне [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна [супраць Украіны], — сцвярджае палітык. — Гэта (падтрымка вайны, — “Позірк”.) не воля беларусаў. Мы падтрымліваем вас і змагаемся за свабодную, мірную і дэмакратычную Беларусь“.
Некалькімі гадзінамі раней Зяленскі назваў немагчымым правядзенне перамоваў з РФ у Беларусі. Паводле яго, Кіеў разглядае ў якасці пляцовак для магчымых кантактаў па спыненні вайны Турцыю, Ватыкан і Швейцарыю. Ватыканскую пляцоўку, з ягоных слоў, “падтрымліваюць усе, акрамя расейскага боку“.
Свае пляцоўкі для перамоваў прапануюць Мальта і краіны Афрыкі, але Расея “на ўвесь гэты спектр перадала сігнал па Беларусі“, дадаў прэзідэнт Украіны.
Аляксандр Лукашэнка і прадстаўнікі яго рэжыму неаднаразова заяўлялі, што могуць прыняць у сябе перагаворныя дэлегацыі Украіны і РФ. Пры гэтым сваю ролю яны ацэньваюць супярэчліва, то выказваючы гатоўнасць стаць пасярэднікам, то катэгарычна ад гэтага адмаўляючыся.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль. Нягледзячы на тое, што беларуская тэрыторыя і інфраструктура выкарыстоўваліся для нападу, некалькі раўндаў перамоваў паміж Масквой і Кіевам у пачатку вайны прайшлі менавіта ў Беларусі.
Пазней прадстаўнікі рэжыму ў Менску неаднаразова заяўлялі, што Беларусь павінна быць прадстаўленая на мірных перамовах паміж РФ і Украінай.

- ЭканомікаПрадстаўнік Мінфіна заявіў пра шматлікія выпадкі неэфектыўнага расходавання грошай і каштоўнасцяў, набытых за кошт казны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 верасня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+