Пархомчык анансаваў выпуск у 2026 годзе доследных узораў самалёта “Асвей”
29 траўня, Позірк. Беларускі бок выконвае свае абавязкі ў рамках пагаднення з РФ па стварэнні вытворчасці самалёта “Асвей”, заявіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.
Паводле яго слоў, якія прыводзяць дзяржСМІ, на рэалізацыю гэтага праекта “у рамках Расіі і Беларусі” выдзелена 364 млн расійскіх рублёў (каля 4,6 млн долараў).
“Мы павінны пабудаваць тры карпусы. Адзін корпус мы завяршаем будаваць і адкрываем яго ў чэрвені. І другі корпус у нас па тэрмінах — у наступным годзе. То бок, усё, што тычыцца будаўніча-мантажных работ, усё, што тычыцца неабходнага абсталявання, усё ідзепаводле плана”, — сказаў Пархомчык.
Пры гэтым ён паведаміў аб “невялікіх замінках па канструкцыі самалёта”, але “яны ўжо вырашаныя”. “У 2026 годзе павінны з’явіцца першыя доследныя ўзоры, якія паднімуцца ў паветра. Гэта застаецца для нас планавай задачай”, — падкрэсліў чыноўнік.
Інвестыцыйны праект па распрацоўцы 19-мясцовага самалёта “Асвей” і арганізацыі яго серыйнай вытворчасці на базе 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода (Баранавічы, Брэсцкая вобласць) рэалізуецца ў рамках комплекснай міжведамаснай праграмы па супрацоўніцтве з РФ у галіне авіябудавання.
За рэалізацыю доследна-канструктарскай работы па распрацоўцы самалёта адказваюць Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі. Галоўны выканаўца з расійскага боку — Уральскі завод грамадзянскай авіяцыі, беларускі сувыканавец — 558-ы авіяцыйны рамонтны завод.
Аб стварэнні сумеснага з Расіяй самалёта паведаміў 10 ліпеня 2023 года на міжнароднай прамысловай выставе “Інерпрам-2023” у Екацярынбургу на той момант прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
28 студзеня 2024 года Пархомчык заявіў у эфіры беларускага тэлебачання, што першыя беларуска-расійскія самалёты плануецца выпусціць “да 2026 года”, да 2030-га іх колькасць павінна скласці “85–100 штук”. Тады ён паведаміў, што для рэалізацыі праекта “трэба будзе пабудаваць 20 тыс. квадратных метраў дадатковых вытворчых плошчаў і набыць каля сотні адзінак высокаскладовага абсталявання”.
15 красавіка летась Пархомчык і віцэ-прэм’ер РФ — міністр прамысловасці і гандлю Дзяніс Мантураў падпісалі ў Маскве пагадненне аб сумеснай вытворчасці лёгкага шматмэтавага самалёта “Асвей”.
558-ы авіярамонтны завод знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства