Ад пачатку 2025 года фонд BySol выплаціў рэпрэсаваным 500 тыс. еўра

30 траўня, Позірк. Ад пачатку 2025 года фонд салідарнасці BySol выплаціў рэпрэсаваным 500 тыс. еўра, паведаміў яго сузаснавальнік Андрэй Стрыжак 30 траўня ў сваім тэлеграм-канале.
Актывіст падзякаваў усім, хто спрычыніўся да збораў грошай.
На IV Канферэнцыі беларусаў свету 24 траўня ў Варшаве Стрыжак паведаміў, што ў сувязі з прыпыненнем фінансавання НДА за мяжой з боку новай прэзідэнцкай адміністрацыі ЗША беларускі грамадскі сектар знаходзіцца ў “найгоршай сітуацыі за апошнія 25 гадоў”.
BySol стаіць перад такімі самымі выклікамі, як і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, дадаў актывіст, і “ў такім маштабе, як ён зараз працуе, хутчэй за ўсё, працаваць не будзе”.
Арганізацыя, паводле яго слоў, вымушана “скарачацца, карэктаваць выдаткі”: “Гэта значыць, што даўжэй будуць разглядацца заяўкі, <…> менш будзе магчымасцяў дапамагаць людзям, <…> можа быць, не ўсе эвакуацыі [з Беларусі] будуць здзейсненыя”.
19 лютага Стрыжак паведаміў, што за тры гады існавання “гарачай лініі” @help_bysol паступіла 25.000 заявак.
У тым жа месяцы сузаснавальнік фонду заявіў у інтэрв’ю “Позірку”, што ў сярэднім за кошт персанальных збораў за год атрымліваецца сабраць 1–1, 2 млн еўра. “Плюс мы маем дастаткова вялікі “кавалак” грошай, які мы “фандрэйзім” у доларах. Гэта ў тым ліку прамыя выплаты дзякуючы Міжнароднаму гуманітарнаму фонду, створанаму з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай. Фонд падтрымалі ў першую чаргу паўночныя краіны: Нарвегія, Швецыя, Данія, Ісландыя ды іншыя”, — адзначыў Стрыжак.
У гэтай сітуацыі фонд мае магчымасць дапамагаць людзям у аб’ёме каля 1,5–1, 7 млн еўра на год.
Апошнія шырока вядомыя выпадкі вывазу з краіны былых палітвязняў — эвакуацыя валанцёра праваабарончага цэнтра “Вясна” Андрэя Чапюка, журналісткі Ксеніі Луцкінай і актывісткі Паліны Шарэнда-Панасюк.
3 снежня 2021 года Міністэрства ўнутраных спраў прызнала фонд BySol “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка