У Івацэвіцкім раёне два чалавекі загінула ў аўтааварыі ў ноч на 31 траўня

Фота: прэс-служба МУС
31 траўня, Позірк. Смяротная аўтамабільная аварыя здарылася ў ноч на 31 траўня ў Івацэвіцкім раёне (Брэсцкая вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 2:20 на дарозе Н-26414 (Волька — Дабрамысль) непадалёку ад вёскі Закаплічча 28-гадовы мужчына, у якога, як высветлілася не было правоў кіроўцы, не даў рады кіраванню — аўтамабіль “Форд” урэзаўся ў дрэва.
Кіроўца і 29-гадовы пасажыр загінулі на месцы. Яшчэ адзін пасажыр — 25-гадовы — шпіталізаваны. Ніхто з іх, згодна з данымі МУС, не быў прышпілены рамянямі бяспекі.
Ведамства нагадала, што кіраваць транспартным сродкам без пасведчання кіроўцы забаронена, а ўсе, хто знаходзіцца ў аўтамабілі, павінны быць прышпіленыя.
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка