Улады перарэгістравалі Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў Беларусі

31 траўня, Позірк. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ) прайшла перарэгістрацыю ў якасці рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання.
Паводле інфармацыі партала Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак 30 траўня ўручыў адпаведныя рэгістрацыйныя дакументы старшыні ККББ, мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму.
У каталіцкім касцёле ўсе дыяцэзіі кананічна роўныя, аніводная з іх не вяршэнствуе над іншымі, нават калі яны знаходзяцца на тэрыторыі адной дзяржавы. Для каардынацыі дзейнасці духавенства і сумеснага вырашэння праблем у межах адной краіны або рэгіёна ствараюцца стала дзейныя органы — канферэнцыі каталіцкіх біскупаў.
У сярэдзіне красавіка перарэгістрацыю прайшла Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, у сярэдзіне траўня — Гродзенская дыяцэзія. Апрача іх у Беларусі дзейнічаюць яшчэ дзве — Віцебская і Пінская. Інфармацыі пра тое, ці прайшлі гэтыя структуры перарэгістрацыю, пакуль няма.
Летась у верасні стала вядома, што Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ) першым прайшоў перарэгістрацыю, прадугледжаную законам “Аб змене законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый” ад 30 снежня 2023 года. Астатнія рэлігійныя арганізацыі павінны перадаць матэрыялы для перарэгістрацыі не пазней за 5 ліпеня 2025-га.
Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Мінскі гарадскі і шэсць абласных выканкамаў павінны ўнесці звесткі пра рэлігійныя арганізацыі ў Адзіны дзяржрэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) да 1 студзеня 2026 года.
Згаданым законам сярод іншага ўнесеныя папраўкі ў закон “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”, што фактычна забараняюць гэтым арганізацыям праяўляць палітычную актыўнасць не ў фарватары ўладаў.
Дакумент забараняе “выкарыстанне ў месцах набажэнстваў любой сімволікі, акрамя рэлігійнай, размяшчэнне тэкстаў і малюнкаў, накіраваных на распальванне рэлігійнай варожасці і варажнечы”. Рэлігійным арганізацыям забараняецца займацца дзейнасцю, скіраванай “супраць суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе канстытуцыйнага ладу і грамадзянскай згоды” (так можа быць расцэненая любая праява нелаяльнасці), палітычнай дзейнасцю, удзельнічаць у працы палітычных партый.
Карэктаваннем заканадаўства і патрабаваннем да рэлігійных арганізацый прайсці перарэгістрацыю, як мяркуецца, улады адказалі на тое, што многія вернікі і рэлігійныя дзеячы адкрыта выказваліся пра грамадска-палітычны крызіс, які ўзнік на фоне сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткасці сілавікоў ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных акцый.
Пасля тых падзей у БПЦ і каталіцкай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (лічыцца галоўнай, але насамрэч такой не з’яўляецца) з’мянілася кіраўніцтва, якое публічна ставіцца лаяльна да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Ад пачатку восені 2020 года да 28 красавіка 2025-га, паводле даных ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнулася 89 хрысціянскіх служыцеляў: каталіцкага касцёла — 34, евангельскіх цэркваў — 30, праваслаўнай царквы — 20, грэка-каталіцкай царквы — 5.

- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка