Мінск 02:41

Банкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара

Ілюстрацыйнае фота: soyuz.by

31 траўня, Позірк. Прыбытак банкаў, што працуюць у Беларусі, на 1 траўня 2025 года склаў 1 млрд 141,1 млн рублёў — на 32,8% больш, чым месяцам раней (859,5 млн), і на 1,9% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (1 млрд 12 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.

Нарматыўны капітал на пачатак траўня склаў 22 млрд 454,8 млн (+0,8% за месяц і +9,6% у гадавым вымярэнні); схільныя да крэдытнай рызыкі актывы — 115 млрд 308,7 млн ​​(+0,5% і +12,1% адпаведна), неабслугоўваныя актывы — 3 млрд 541,6 млн (-0,6% і -21,4%).

Банкаўская сістэма павінна забяспечыць “эфектыўнае размеркаванне рэсурсаў” у эканоміцы Беларусі, заявіў старшыня праўлення рэгулятара Раман Галоўчанка 21 сакавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі банкаўскага сектара.

Паводле яго слоў, перавага павінна аддавацца “фінансаванню рэальнага сектара эканомікі”. “У прыярытэце крэдытная падтрымка эфектыўных інвестыцыйных праектаў, што маюць высокі экспартны патэнцыял, скіраваных на імпартазамяшчэнне або развіццё рэгіёнаў. Гэта ўстаноўка датычыцца ўсіх банкаў”, — папярэдзіў чыноўнік.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: