На фоне скарачэння ў Беларусі колькасці дзяцей Лукашэнка заявіў, што ўлады “з вялікай адказнасцю ставяцца да кожнага дзіцяці”
1 чэрвеня, Позірк. Улады Беларусі “з вялікай адказнасцю ставяцца да кожнага дзіцяці”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей.
“Мы бачым у вас нашу будучыню. Укладваем шмат працы, каб ваша дзяцінства было шчаслівым, напоўненым новымі ведамі і пазітыўнымі эмоцыямі”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Для гэтага, паводле сцвярджэнняпа аўтара паслання, у Беларусі “створаныя неабходныя ўмовы: якасная адукацыя, шырокая сацыяльная падтрымка, даступная медыцына — усё, што трэба для рэалізацыі амбіцыйных планаў”.
“Упэўнены, вы працягнеце нашыя пачынанні — ад распрацоўкі новых тэхналогій і кіравання складанымі механізмамі да развіцця эканомікі, сацыяльнай сферы і абароны нашай дзяржавы. І вядома, будзеце бясконца любіць і ганарыцца роднай Беларуссю”, — адзначыў Лукашэнка.
Ён пажадаў дзецям, каб іх жыццё было “напоўнена радасцю, яркімі адкрыццямі і клопатам з боку любячых дарослых”.
На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі пражывала 1 млн 764 тыс. 309 дзяцей — гэта на 26,2% менш, чым было на пачатак 2000-га (2.391.869), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Найгоршая дынаміка зафіксаваная ў Віцебскай вобласці — зніжэнне на 39,8% (з 313.095 да 188.613). Далей ідуць Магілёўская вобласць — на 35% (з 287.404 да 186.714), Гродзенская — на 30,4% (з 285.521 да 198.774), Гомельская — на 28,9% (з 374.056 да 266.023), Брэсцкая — на 25,9% (з 374.722 да 277.778), Мінская — на 23,5% (з 373.188 да 285.391), Мінск — на 6% (з 383.883 да 361.016).
За названы перыяд насельніцтва Беларусі зменшылася на 8,9% (з 10.002.535 да 9.109.280). Доля дзяцей у колькасці насельніцтва знізілася за чвэрць стагоддзя на 4,5 працэнтнага пункта (з 23,9% да 19,4%).

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+