Мінск 11:11

У Беларусі за год знізілася захваральнасць на алкагалізм, наркаманію і таксікаманію — даныя Белстата

Ілюстрацыйнае фота: Thomas Picauly / unsplash.com

3 чэрвеня, Позірк. У Беларусі захваральнасць насельніцтва на алкагалізм і алкагольныя псіхозы за год знізілася на 2,2% (з 14.201 чалавек у 2023-м да 13.885 у 2024-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Згодна з афіцыйнымі данымі, паказчык захваральнасці на наркаманію і таксікаманію таксама знізіўся — на 3,9% (з 617 да 593).

У кастрычніку 2024 года дацэнт кафедры псіхіятрыі, наркалогіі, псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта (БДМУ), кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Давідоўскі заяўляў, што ад распаўсюджаных псіхічных парушэнняў, такіх як трывога, дэпрэсія, разлады адаптацыі, пакутуе каля 25% насельніцтва Беларусі.

Ад дэпрэсіі, паводле яго слоў, пакутуе каля 5% насельніцтва (больш за 450 тыс. чалавек).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: