У пракуратуру Латвіі накіраваныя матэрыялы для пачатку крымінальнай справы за ўвоз беларускіх драўняных гранул
3 чэрвеня, Позірк. Служба дзяржаўных даходаў (СДД) Латвіі накіравала ў пракуратуру матэрыялы для пачатку крымінальнай справы ў дачыненні да неназванай фізічнай асобы за ўвоз у краіну драўняных гранул і брыкетаў беларускай вытворчасці. Пра гэта паведамляецца на сайце СДД
Адзначаецца, што ў верасні 2023 года падчас праверкі аўтамабіля, які ўехаў у Латвію, супрацоўнікі службы дзярждаходаў зацікавіліся суправаджальнымі дакументамі на партыю драўняных гранул. Падазрэнні выклікаў “узбекскі сертыфікат аб паходжанні тавару”.
“Падчас дасудовага расследавання ўстаноўлена, што асоба, дзейнічаючы ў інтарэсах зарэгістраванага ў Латвіі камерсанта, арганізавала ўвоз на тэрыторыю Латвіі ў перыяд з сакавіка па верасень 2023 года 174 партый драўняных гранул і брыкетаў. Для хавання інфармацыі пра сапраўдную краіну паходжання тавару — Рэспубліку Беларусь — выкарыстоўваліся падробленыя суправаджальныя дакументы, у якіх краінай паходжання была пазначаная Рэспубліка Узбекістан. Указаныя тавары падпадалі пад санкцыі ЕС, а іх агульны мытны кошт перавышаў 835 тыс. еўра. Акрамя таго, неабгрунтавана прымянялася права на вяртанне ўваходнага падатку, у выніку чаго дзяржаўнаму бюджэту была зроблена шкода ў памеры больш за 173 тыс. еўра”, — гаворыцца ў паведамленні.
СДД ініцыюе пачатак справы паводле арт. 84 (парушэнне санкцый, уведзеных міжнароднымі арганізацыямі і Латвійскай Рэспублікай), арт. 190 (махлярства), а таксама за замах на злачынства (арт. 15) паводле арт. 218 (ухіленне ад выплаты падаткаў і прыраўняных да іх плацяжоў) Крымінальнага кодэкса.
30 траўня стала вядома, што Рыжскі акруговы суд пастанавіў канфіскаваць на карысць дзяржавы арыштаваныя мытнымі органамі 1.936 тон беларускага хларыду калію і пералічыць атрыманыя сродкі ў памеры каля 306 тыс. еўра ў дзяржаўны бюджэт. Як і ў выпадку з прадукцыяй дрэваапрацоўкі, калійныя ўгнаенні былі ўвезены пад выглядам узбекскіх. ААТ “Беларуская калійная кампанія” і ААТ “Беларуськалій” знаходзяцца пад санкцыямі ЕС з чэрвеня 2022 года. З чэрвеня 2021 года дзейнічае эмбарга на пастаўку беларускіх калійных угнаенняў у краіны Еўрапейскага саюза.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны, якую падтрымаў афіцыйны Мінск, быў уведзены пакет санкцый ЕС, які сярод іншага прадугледжвае забарону на пастаўку ў краіны саюза беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі, у тым ліку піламатэрыялаў, брыкетаў, паліўных гранул, фанеры і драўняных пліт.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні месяц колькасць спробаў незаконнага пранікнення з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаСкарачаецца колькасць краін, куды пастаўляецца прадукцыя беларускага легпрама — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка