Мінск 06:22

Страхавыя арганізацыі за чатыры месяцы сабралі на 12% больш унёскаў, чым год таму

4 чэрвеня, Позірк. У студзені — красавіку 2025 года страхавым арганізацыям, якія працуюць у Беларусі, паступіла 945,3 млн рублёў у выглядзе ўнёскаў па прамым страхаванні і сустрахаванні — на 12% больш, чым за тыя ж месяцы 2024-га (843,73 млн).

Прэс-служба Міністэрства фінансаў паведамляе, што па добраахвотных відах страхавання сабрана 654,9 млн рублёў (584,56 млн; +12%), па абавязковых відах — 290,4 млн (259,17 млн; +12,1%).

Выплаты страхавой кампенсацыі і страхавога забеспячэння склалі 500,4 млн рублёў (466,84 млн; +7,3%).

Удзельная вага добраахвотных відаў страхавання ў агульнай суме узносаў склала 69,3% (паказчык не змяніўся).

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата прадстаўнікоў сферы фінансаў і страхавання ў красавіку склала 4.388,8 рубля (у красавіку 2023-га — 3.803,8; +15,4%), што на 67,9% больш, чым сярэдняя па Беларусі (2.613,5).

Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам названага сектара эканомікі, на 1 траўня 2025 года вырасла да 4 млрд 954,2 млн рублёў (+28,2% у гадавым вымярэнні), пратэрмінаваная — 10,2 млн (год таму не было).

Падзяліцца: