Мінулы травень у Беларусі быў на 2,5 градуса халадней за норму

5 чэрвеня, Позірк. Мінулы травень у Беларусі быў на 2,5 градуса халадней за норму — 10,9 супраць 13.4 градуса вышэй за нуль, гаворыцца ў справаздачы Белгідрамета.
“На метэастанцыях Клічаў і Бабруйск быў пабіты рэкорд абсалютнага мінімуму травеньскай тэмпературы паветра для гэтых пунктаў назіранняў: -4,3 (папярэдні -4,2 у 2017 годзе) і -4,5 (папярэдні -4,0 у 1999 годзе) адпаведна“, — адзначаюць сіноптыкі.
Згодна з праведзеным “Позіркам” параўнальным аналізам аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета, у траўні зафіксавана 72 лакальныя тэмпературныя антырэкорды.
Калі браць перыяд пасля 1945 года, то, паводле даных сінаптычнай службы, такі халодны травень бывае адзін раз прыкладна ў восем гадоў, а найбольш нізкія тэмпературы былі зафіксаваныя ў траўні 1980 года (сярэдняя месячная склала 8,3 градуса вышэй за нуль). Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Лынтупы 9 траўня (-5,2). Максімальнага значэння яна дасягнула 24 траўня ў Магілёве (+26,8).
Пачынаючы з 2020 года пяць разоў сярэдняя травеньская тэмпература была ніжэйшай за норму і толькі ў 2024-м — вышэйшай.
Найбольшая анамалія назіралася ў другой дэкадзе мінулага месяца — 4,2 градуса (9,2 супраць 13,4). У першай дэкадзе яна склала 3,8 градуса (8,2 супраць 12). У трэцяй дэкадзе было на 0,3 градуса цяплей за норму (15,1 супраць 14,8).
За месяц выпала ў сярэднім 100 мм ападкаў (100 л вады на квадратны метр тэрыторыі, што склала 158% кліматычнай нормы. Травень 2025 года заняў чацвёртае месца па суме ападкаў у ранжыраваным шэрагу назіранняў ад найбольш вільготнага да найбольш сухому, пачынаючы з 1945 года. На большай частцы тэрыторыі краіны выпала 100-200% нормы ападкаў, у некаторых раёнах цэнтральнай і паўночнай частцы краіны — ад 230% да 290%. Перавышаныя месячныя максімумы ападкаў за травень у Езярышчы — 179 мм (папярэдні рэкорд — 139 мм у 2003 годзе), Полацку — 183 (181 у 2005-м), Мар’інай Горцы — 164 (147 у 2008-м) і Нарачы — 153 (148 — у 2014-м). У Слуцку паўтарыўся рэкорд 1952 года — 120 мм. У Езярышчы і Нарачы перавышаныя сутачныя максімумы ападкаў за травень: 52 мм (45,4 у 1994 годзе) і 67,4 мм (39 у 2014-м).
У разрэзе рэгіёнаў больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці — у сярэднім 133 мм, або 213% нормы. Менш за ўсё іх было ў Гродзенскай вобласці — 71 мм, або 110% нормы. У Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцях такая вялікая колькасць ападкаў адзначана ў другі раз за апошнія 80 гадоў.
На працягу месяца адзначана ад 9 да 18 дажджлівых дзён (з сумай ападкаў за суткі 1 мм і больш) пры норме 9-10.
Максімальная хуткасць ветру зарэгістраваная 4 траўня ў Слаўгарадзе (27 м/с, або 97,2 км/г).

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства