Мінск 16:15

Ад пачатку года золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на чвэрць і на 1 чэрвеня склалі 11,158 млрд долараў (дапоўнена)

Ілюстрацыйнае фота: Yana Hurska / unsplash.com

6 чэрвеня, ПозіркМіжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня 2025 года склалі 11 млрд 158 млн долараў у эквіваленце, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

За травень золатавалютныя рэзервы выраслі на 215,7 млн ​​долараў (+1,97%).

Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 5 млрд 672,3 млн долараў (-47,0 млн за месяц; -0,8%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 397,3 млн (-5,2 млн.; -0,4%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 4 млрд 88,2 млн (+267,9 млн; +7%).

Рэзервовая пазіцыя ў МВФ і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.

На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за пяць месяцаў яны выраслі на 2 млрд 235,4 млн долараў (+25,1%).

Чыстыя замежныя актывы Нацбанка за першы квартал 2025 года знізіліся на 4,1% (з 32 млрд 673,6 млн на 1 студзеня да 31 млрд 349,5 млн рублёў на 1 красавіка), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара.

За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).

Пра тое, што ЗВР у “найбліжэйшы час” перавысяць 11 млрд долараў, напрыканцы траўня заяўляў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка.

Падзяліцца: