Варшаўская паліцыя затрымала беларуса, які адшукваецца Інтэрполам за гандаль наркотыкамі

13 чэрвеня, Позірк. Крымінальная паліцыя варшаўскага раёна Воля затрымала 33-гадовага беларуса, які знаходзіцца ў вышуку па “чырвоным апавяшчэнні“ Інтэрпола за гандаль наркотыкамі, паведаміў сайт гэтага раёна польскай сталіцы.
Беларус быў затрыманы раніцай 9 чэрвеня ў варшаўскім раёне Прага Палудне (Прага Паўднёвая) і дастаўлены ў акруговую пракуратуру Варшавы.
Паліцыя адзначае, што грамадзянін “адшукваўся беларускімі ўладамі за гандаль наркотыкамі ў складзе арганізаванай групы, дзе за гэтыя злачынствы прадугледжана пакаранне да 20 гадоў пазбаўлення волі“.
Interpol Red Notice (“чырвонае апавяшчэнне”) Інтэрпола — гэта запыт у праваахоўныя органы па ўсім свеце аб знаходжанні і папярэднім арышце асобы ў чаканні экстрадыцыі, перадачы або аналагічных юрыдычных дзеянняў. Не з’яўляецца міжнародным ордэрам на арышт.
Большасць “чырвоных апавяшчэнняў” прызначана толькі для выкарыстання праваахоўнымі органамі, вытрымкі з іх публікуюцца па просьбе адпаведнай краіны-члена і ў тых выпадках, калі можа спатрэбіцца дапамога грамадскасці для ўстанаўлення месцазнаходжання чалавека або калі чалавек можа прадстаўляць пагрозу грамадскай бяспекі.
Беларускія ўлады нярэдка выкарыстоўваюць каналы Інтэрпола для палітычнага пераследу грамадзян, афіцыйна шукаючы іх нібыта за эканамічныя злачынствы. Апошні выпадак, які атрымаў гучны рэзананс: арышт у Бялградзе рэжысёра Андрэя Гнёта, якога беларускія сілавікі абвінавачвалі ў нявыплаце падаткаў. Пасля года ўтрымання ў турме і пад хатнім арыштам ён змог пакінуць Сербію дзякуючы садзейнічанню прэзідэнта краіны Аляксандра Вучыча.

- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

