Службовым асобам сельгаспрадпрыемства ў Лёзненскім раёне пагражае да 10 гадоў зняволення за падзёж жывёлы — МУС

17 чэрвеня, Позірк. Пра выяўленне “фактаў безгаспадарлівасці” на адным з сельгаспрадпрыемстваў Лёзненскага раёна (Віцебская вобласць) паведаміў начальнік рэгіянальнага ўпраўлення ГУБАЗіК Андрэй Звераў.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, было высветлена, што “неналежны догляд за буйной рагатай жывёлай і грэбаванне неабходнымі ветэрынарнымі працэдурамі прыводзілі да гібелі жывёл”.
“Каб схаваць страты, дырэктар даваў указанні галоўнаму ветурачу, галоўнаму бухгалтару і начальніку ўчастка аб унясенні загадзя ілжывых звестак у дакументы”, — сцвярджае Звераў.
Падзёж склаў каля 400 галоў буйной рагатай жывёлы на суму звыш 565 тыс. рублёў.
Прадстаўнік ГУБАЗіК паведаміў, што следчыя распачалі крымінальную справу за “перавышэнне службовых паўнамоцтваў”, фігурантам “пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі”.
Раней праз падзёж буйной рагатай жывёлы пракуратура Полацкага раёна (Віцебская вобласць) распачала ў дачыненні да работніцы фермы — брыгадзіра вытворчай брыгады аднаго з аграрных прадпрыемстваў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 428 КК (службовая халатнасць).
Згодна з матэрыяламі справы, на малочнатаварнай ферме загінула 116 кароў і быкоў, прадпрыемству нанесеная шкода — больш за 46 тыс. рублёў.
Крымінальнай адказнасцю за падзёж жывёлы прыгразіў 29 траўня Аляксандр Лукашэнка на першым пасяджэнні ўрада новага складу. Ён канстатаваў, што падзёж жывёлы “дасягнуў гістарычнага максімуму”.
Палітык прапанаваў вырашыць праблему падзяжу цялят пераводам іх у іншыя гаспадаркі.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на канец красавіка 2025 года склала 3 млн 989 тыс. 212 — на 2,3% менш у параўнанні з аналагічнай датай 2024-га (4 млн 82 тыс. 584), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
За 2024 год падзёж буйной рагатай жывёлы ў цэлым па краіне павялічыўся на 19,1% (з 124,2 тыс. да 147,9 тыс. галоў). У Брэсцкай вобласці — на 6,5% (з 23 тыс. да 24,5 тыс.), Віцебскай — на 12% (з 13,2 тыс. да 14,8 тыс.), Гомельскай — на 22,3% (з 25,7 тыс. да 31,4 тыс.), Гродзенскай — на 11,9% (з 14,8 тыс. да 16,5 тыс.), Мінскай — на 22,6% (з 28,4 тыс. да 34,9 тыс.), Магілёўскай — на 35,4% (з 19 тыс. да 25,7 тыс.).
28 траўня Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка, анансаваў “вельмі жорсткую размову наконт падзяжу жывёлы”.
У сакавіку 2019 года палітык зладзіў “кадравую чыстку” падчас наведвання аграхолдынгу “Купалаўскі” ў Магілёўскай вобласці. Умовы ўтрымання жывёлы ён параўнаў з Асвенцымам — нацысцкім лагерам смерці на тэрыторыі Польшчы ў гады Другой сусветнай вайны. “Яна ж уся абасраная”, — сказаў Лукашэнка, гледзячы на адну з кароў.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць бальнічных арганізацый зменшылася на 35% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка