У Беларусі перастаў адкрывацца сайт папулярнага анлайн-перакладчыка DeepL

18 чэрвеня, Позірк. Сайт папулярнага анлайн-перакладчыка DeepL перастаў адкрывацца ў Беларусі. Пры спробе пераходу з’яўляецца папярэджанне: “Гэты сэрвіс недаступны ў вашым рэгіёне”.
Аналагічныя праблемы ўзніклі і ў расійскіх карыстальнікаў.
Кампанія пакуль не каментуе сітуацыю. Не выключана, што гэта звязана з вайной супраць Украіны, якую Масква вядзе пры дапамозе афіцыйнага Мінска. Калі гэта так, то застаецца незразумелым, чаму адключэнне сэрвісу для Беларусі і РФ адбылося толькі цяпер, праз 3 гады і 4 месяцы пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання.
24 лютага 2022 года Расія пры непасрэднай падтрымцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі напала на Украіну. 21 ліпеня таго ж года Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс”, што з Беларусі ва Украіну была ўведзена 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
Пасля пачатку вайны сотні кампаній сышлі з беларускага і расійскага рынкаў.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка