Міліцыя шукае распаўсюднікаў ілжывых звестак пра маньяка, які нібыта забівае ў Мінску
20 чэрвеня, Позірк. Крымінагенная абстаноўка ў Мінску “застаецца спакойнай і кантраляванай”, “серыйных забойстваў у сталіцы здзейснена не было”, заявіла 20 чэрвеня прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Такім чынам сталічная міліцыя адрэагавала на знойдзеную ў інтэрнэце інфармацыю пра тое, што ў Мінску нібыта забівае маньяк і ад яго рук “загінулі каля 20 дзяўчат”.
“Акрамя няпэўных запалохвальных тэкставых паведамленняў (у тым ліку з апісаннем знешнасці няіснага злачынцы), у мэсэнджарах таксама распаўсюджваюцца відэа з трупамі нібы забітых жанчын, — гаворыцца ў паведамленні. — Для ўзмацнення эфекту былі выкарыстаныя сапраўдныя фатаграфіі і відэа загінулых у Мінску людзей, смерці якіх не маюць крымінальнага характару”.
“Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для высвятлення асоб, якія распаўсюджваюць недакладную інфармацыю”, — паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама, нагадаўшы, што за “распаўсюджванне заведама ілжывай інфармацыі” прадугледжаная крымінальная адказнасць.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Магілёўскай вобласці працягваюць ліквідаваць наступствы ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства