Дэмакратычныя перамены ў Беларусі непазбежныя — генеральны сакратар Савета Еўропы

25 чэрвеня, Позірк. Пасяджэнне кантактнай групы беларускіх дэмакратычных сіл і Савета Еўропы прайшло 24 чэрвеня ў Страсбургу (Францыя), паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
“Прадстаўнікі АПК, Каардынацыйнай рады, Офіса Святланы Ціханоўскай, СМІ, праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці абмеркавалі з кіраўніцтвам структур Савета Еўропы рэалізацыю двухгадовай праграмы супрацоўніцтва”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ў рамках праграмы была праведзеная “падрыхтоўка беларускіх юрыстаў”, стажыроўкі для ўдзельнікаў праграмы “Кадравы рэзерв Беларусі” для “вывучэння прынцыпаў і механізмаў мясцовага самакіравання“, а таксама “прайшлі мерапрыемствы, звязаныя з вывучэннем стандартаў Савета Еўропы ў галіне гендарнай роўнасці”.
Прадстаўнік АПК па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка па выніках пасяджэння падкрэсліў: “Абодва бакі адзначылі, што мерапрыемствы ў сферы абароны правоў чалавека, свабоды СМІ і маладзёжнай палітыкі спрыяюць прасоўванню стандартаў Савета Еўропы і стварэнню ўмоў для пабудовы дэмакратычнай Беларусі”.
Паводле слоў Астапенкі, генеральны сакратар Савета Еўропы Ален Берсе назваў фармат кантактнай групы “сігналам беларусам і свету аб тым, што перамены непазбежныя нават там, дзе адмаўляецца дэмакратыя і прыгнятаюцца правы чалавека”.
Берсе адзначыў, што хоць “шлях можа быць доўгім, падтрымка новай свабоднай Беларусі з боку Савета Еўропы непахісная”, заявіў прадстаўнік АПК.
Беларусь — адзіная краіна на кантыненце, якая не стала членам Савета Еўропы. У сакавіку 2022 года супрацоўніцтва СЕ з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі было прыпынена з-за падтрымкі ім агрэсіі Расіі супраць Украіны, і тады ж Расія была пазбаўленая членства ў Савеце Еўропы.
У якасці альтэрнатывы Камітэт міністраў Савета Еўропы стварыў кантактную групу па супрацоўніцтве паміж СЕ і дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
Кантактная група працуе на прынцыпах празрыстасці ва ўзаемадзеянні з шырокім колам грамадскіх ініцыятыў Беларусі. Яе пасяджэнні праводзяцца на рэгулярнай аснове два разы ў год.
Ад Савета Еўропы ў групе ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх палітычных структур, у тым ліку ПАСЕ і Офіса камісара па правах чалавека. СЕ таксама прадаставіў дэмсілам асобны офіс у сваім будынку ў Страсбургу.
Праект новага двухгадовага плана работы групы быў падрыхтаваны ў снежні 2023 года.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей: Сістэма беларускіх турмаў не забяспечвае жанчынам нават мінімальнага ўзроўню абароны здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаBEROC: Павышэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання — моцна запозненая мера (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны ГерманііУ 2024 годзе Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка