Мінск 14:58

Былы амбасадар Беларусі ў Малдове Калінін прызначаны на месца свайго пераемніка

27 чэрвеня, Позірк. Былы намеснік прэм’ер-міністра (2010-2018) і амбасадар Беларусі ў Малдове (2020-2025) Анатоль Калінін прызначаны кіраўніком дзяржаўнай установы “Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны “Мінск“.

Адпаведнае распараджэнне прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў 25 чэрвеня, а 27 чэрвеня яно было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ва ўрадзе Калінін курыраваў пытанні ЖКГ, будаўніцтва, сувязі і інфарматызацыі.

Да гэтага адміністрацыю СЭЗ “Мінск ” узначальваў Анатоль Бубен, які змяніў Калініна на пасадзе амбасадара ў Кішынёве.

Калінін-аўтар шырока цытаванага словазлучэння “самыя сучасныя трафікі“ (замест“ тэхналогіі”), якое ён вымавіў у 2016 годзе ў інтэрв’ю на выставе tibo ў Мінску.

Падзяліцца: