У мінскім Батанічным садзе галінка траўміравала двух чалавек — МНС

29 чэрвеня, Позірк. Тры чалавекі пацярпелі ў Беларусі ад штармавога ветру 29 чэрвеня, вынікае з вечаровага паведамлення МНС.
“У Мінску ў выніку падзення галінкі ўнутры Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь два чалавекі атрымалі траўмы”, — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Яшчэ адзін чалавек пацярпеў у Маладзечне.
У Мінскай вобласці зафіксавана агулам 11 паваленых дрэў (у Дзяржынскім, Капыльскім, Мінскім, Маладзечанскім, Пухавіцкім, Салігорскім раёнах).
У Віцебскай вобласці супрацоўнікі МНС 16 разоў прыцягваліся да ўборкі паваленых дрэў (у Бешанковіцкім, Віцебскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Лёзненскім, Полацкім, Расонскім, Шумілінскім раёнах, а таксама ў абласным цэнтры).
Тры дрэвы ўпала ў Гродне, адно — у Гродзенскім раёне.
Раней сёння МНС паведаміў, што ў Ждановічах пад Мінскам дрэва пры падзенні пашкодзіла легкавы аўтамабіль.
Пра ўзмацненне ветру 29 і 30 чэрвеня да 15-20 метраў у секунду напярэдадні папярэдзіў Белгідрамет.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



