Мінск 21:45

МУС рэкамендуе прыбываць на святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня загадзя — праз надгляд і абмежаванне руху

Ілюстрацыйнае фота: metatorg.by

30 чэрвеня, Позірк. З улікам “надглядных мерапрыемстваў і абмежавання руху” грамадзянам рэкамендуецца “загадзя прапрацоўваць свае маршруты і прыбываць на месцы правядзення мерапрыемстваў”, прысвечаных Дню незалежнасці (3 ліпеня), “за гадзіну, а то і за дзве гадзіны” да іх пачатку, заявіў на прэс-канферэнцыі 30 чэрвеня начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Аляксандр Купчэня.

Паводле яго слоў, у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў “будзе арганізаваная праца кантрольна-прапускных пунктаў з надглядам грамадзян, іх рэчаў, з выкарыстаннем, у тым ліку, металадэтэктараў”.

“Для ветэранаў, людзей з інваліднасцю, малалетнімі дзецьмі будуць прадугледжаныя асобныя пункты пропуску — шатры з аранжавым купалам”, — удакладніў прадстаўнік МУС. Каля прапускных пунктаў, дадаў ён, размесцяць камеры захоўвання.

У дні правядзення масавых мерапрыемстваў, паведаміў Купчэня, асабовы склад МУС, як і раней на такіх святах, “будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы (як у форме, так і ў цывільным адзенні), усе месцы правядзення будуць узятыя пад кантроль, у тым ліку з выкарыстаннем магчымасцей Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, будуць узмоцнены меры бяспекі на аб’ектах транспарту”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: