Лукашэнка вызваліў прафесара Чыжыка ад пасады першага намесніка старшыні прэзідыума НАН
30 чэрвеня, Позірк. Сяргей Чыжык вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, адпаведны ўказ падпісаў 30 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Чыжык нарадзіўся 28 мая 1959 года ў вёсцы Асмалова Нясвіжскага раёна (Мінская вобласць). У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, механіка-матэматычны факультэт.
У 2014 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні прэзідыума НАН. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
22 мая Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Караніка старшынёй прэзідыума НАН.
Да гэтага Каранік займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра. На чале Нацыянальнай акадэміі навук ён змяніў Уладзіміра Гусакова, які ўзначальваў НАН з кастрычніка 2013 года.
31 студзеня 2025 года на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара Лукашэнка заявіў, што падтрымкі безвыніковай навуковай дзейнасці не будзе.
“У гэтай пяцігодцы ўвага будзе яшчэ больш пільнай. Але гэта ўвага не так — агулам і чохам, — адзначыў ён. — Я сказаў, чаму больш будзем надаваць увагі — тое, што патрабуецца на рынку сёння і ў грамадстве (не толькі ў нашым), тое мы і будзем падтрымліваць. Тое, што прыносіць грошы, сродкі. І як бы ні было цяжка, мы апошнія грошы аддамо для навукоўцаў, але патрэбны вынік. Без выніку ніякай падтрымкі быць не можа”.
Паводле яго слоў, “сёння навука азначае незалежнасць дзяржавы”. Тэхналогіі, адзначыў Лукашэнка, “захапілі свет, а краіны, якія валодаюць імі, не проста багацеюць, але ўжо дыктуюць правілы жыцця, актыўна прасоўваюць новую светабудову”. “І суровая праўда жыцця ў тым, што мы вымушаныя змагацца за сваё месца ў новым высокатэхналагічным свеце”, — заявіў ён.
3 снежня 2024 года на сустрэчы з рабочай групай па аналізе дзейнасці НАН Лукашэнка заявіў, што акадэмія навук “не стала драйверам апераджальнага навукова-тэхнічнага развіцця краіны на цяперашнім этапе”.
Згаданую працоўную групу Лукашэнка распарадзіўся стварыць 18 чэрвеня 2024 года. У яе было ўключана 14 чалавек. З0 ліпеня ён патлумачыў рашэнне стварыць гэтую групу тым, што НАН апошнім часам “дапускала сур’ёзныя пралікі”.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМУС рэкамендуе прыбываць на святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня загадзя — праз надгляд і абмежаванне руху (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка