Мытня фіксуе рост колькасці парушэнняў пры ўвозе сродкаў аховы раслін

1 ліпеня, Позірк. Брэсцкая мытня фіксуе рост правапарушэнняў, звязаных з перамяшчэннем праз мяжу інсектыцыдаў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле даных ведамства, у чэрвені больш за 70 чалавек прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за намер увезці адпаведныя тавары.
Мытня нагадала, што ўвозіць на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза сродкі аховы раслін (інсектыцыды, гербіцыды, фунгіцыды, рэгулятары росту раслін, супрацьўсходавыя рэчывы) у якасці тавараў для асабістага карыстання забаронена.
Асобам, якія перасякаюць мяжу, “настойліва рэкамендуецца” абіраць “чырвоны калідор” пункта пропуску, калі маюцца сумневы, ці трэба дэклараваць тыя ці іншыя тавары.
Паводле інфармацыі ведамства, часцей за ўсё выпадкі парушэння мытнага заканадаўства звязаныя з недэклараваннем валюты — звыш 10.000 долараў ЗША ў эквіваленце; тавараў — аўтамабільных шын і акумулятарных батарэй, якія былі ва ўжыванні; алкагольных напояў і піва — больш за 3 літры; квадракоптараў, радыёстанцый і спадарожнікавых сістэм сувязі; тавараў агульным коштам звыш 500 еўра; тавараў агульнай вагой больш за 25 кг.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства