Долар падаражэў перад доўгімі выходнымі

2 ліпеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 ліпеня.
Курс долара вырас да 2,9659 (+0,09%; -0,0027), юаня — да 4,1248 за 10 (-0,02%; -0,0017).
Расійскі рубель патаннеў да 3,7718 за 100 (-0,07%; -0,0025).
Таргі еўра не праводзіліся. 1 ліпеня ён падаражэў да 3,5066 рубля (+0,47%, +0,0164).
На скарочаным працоўным тыдні (30 чэрвеня — 2 ліпеня) курс долара знізіўся на 0,01% (з 2,9663 да 2,9659 рубля), юаня — на 0,1% (з 4,1291 да 4,1248 за 10), расійскага рубля — на 0,05% (з 3,7738 да 3,7718 за 100); еўра падаражэў на 2,53% (з 3,42 да 3,5066).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года знізіўся на 14,60% (з 3,4735 да 2,9663 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 чэрвеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка і студзеня — траўня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+