Праваабаронцы паведамляюць пра актывізацыю крымінальнага пераследу за ўдзел у пратэстах 2020 года
7 ліпеня, Позірк. У “апошні час” у Беларусі “сталі больш актыўна судзіць за ўдзел у пратэстах” 2020 года, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі больш актыўна прад’яўляць абвінавачванні па “народным” арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта звязана з тым, што хутка скончыцца пяць гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць, скончыцца тэрмін даўнасці прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкула, пасля чаго іх удзельнікаў нельга будзе асудзіць”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Вядома, што судовыя справы паводле арт. 342 КК апошнія тыдні пастаўленыя амаль на канвеер”, — падкрэсліваюць праваабаронцы.
Адзначаецца, што працягваецца пераслед удзельнікаў пратэстаў таксама паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
Масавыя палітычныя рэпрэсіі працягваюцца ў Беларусі з 2020 года. За гэты час года мінімум 8.421 чалавек сутыкнуліся з крымінальным пераследам паводле палітычных матываў, па меншай меры 7.116 атрымалі палітычна матываваныя прыгаворы, з іх 33 накіраваныя на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Такія даныя ўтрымліваюцца ў справаздачы праваабарончага цэнтра “Вясна” па выніках чэрвеня 2025 года.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



