Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў камянямі, бутэлькамі і палкай з цвікамі — Памежная ахова Польшчы

7 ліпеня, Позірк. З 4 па 6 ліпеня спынена каля 175 спроб нелегальнага пранікнення на польскую тэрыторыю з боку Беларусі, вынікае з паведамлення Памежнай аховы Польшчы.
Адзначаюцца “вельмі агрэсіўныя” паводзіны мігрантаў мінімум на двух з сямі згаданых у зводцы памежных пастоў: у Чарамсе і Міхалове. У прыватнасці, паведамляецца, што “замежнікі, якія знаходзіліся за тэхнічнай загародай, некалькі разоў кідалі ў польскіх патрулёў бутэлькі, камяні і палку з убітымі цвікамі”. “У выніку інцыдэнтаў ніхто не пацярпеў. Аднаму службоваму аўтамабілю была нанесеная шкода”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ведамства адзначае таксама, што нелегалы спрабавалі перасекчы памежныя рэкі.
Паведамляецца аб затрыманні двух грамадзян Польшчы, якія прыбылі на мяжу, каб забраць замежнікаў, якія незаконна праніклі з беларускай тэрыторыі.
“За апошнія трое сутак аказана медыцынская дапамога аднаму чалавеку. Ён быў перададзены брыгадзе медыка-выратавальнай службы”, — адзначыла памежная служба.
Заяўляецца, што з пачатку 2025 года зафіксавана больш за 14,6 тыс. спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
1 ліпеня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, каментуючы ўвядзенне з 7 ліпеня пагранкантролю на мяжы з Літвой, звязаў гэтае рашэнне з недастаткова эфектыўнымі дзеяннямі Вільнюса і Рыгі па прадухіленні нелегальнай міграцыі праз мяжу з Беларуссю. Ён адзначыў, што пасля перасячэння беларускай мяжы нелегалы накіроўваюцца праз адкрытую літоўска-польскую мяжу далей на захад.
Паводле слоў Туска, калі практыка заахвочвання нелегальнай міграцыі з боку Мінска працягнецца, “Лукашэнка і яго службы ў бліжэйшыя дні і тыдні ўбачаць”, што Варшава гатовая “пайсці на вельмі непрыемныя і жорсткія [крокі ў адказ]”.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, наведваючы 4 ліпеня мяжу з Беларуссю, адзначыў, што пасля 24 лютага 2022 года, калі Расія пачала поўнамаштабны напад на Украіну, няма сумневаў, што на мяжы з Беларуссю з дапамогай міграцыйнага крызісу правяралі абарончыя і мабілізацыйныя здольнасці Польшчы, яе рашучасць абараніць сябе.
6 чэрвеня 2024 года стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага на мяжы з Беларуссю ў канцы траўня таго ж года. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, ён зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
Улады ў Варшаве заяўлялі, што мігрант, праз дзеянні якога загінуў вайсковец, пасля таго, што здарылася, мог застацца ў Беларусі. Яго выдача стала адным з патрабаванняў, пры выкананні якіх Мінск мог бы разлічваць на рух па шляху нармалізацыі адносін.
Па стане на 5 ліпеня з пачатку 2025 года Польшча зафіксавала 14,9 тыс. спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыі (падлік “Позірку“ на падставе штодзённых дадзеных Памежнай аховы краіны).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулы чэрвень быў на 0,4 градуса халадней за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПрацяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+