На таргах 8 ліпеня патаннелі ўсе асноўныя валюты, акрамя расійскага рубля

8 ліпеня, Позірк. Усе асноўныя валюты, акрамя расійскай, патаннелі па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 8 ліпеня 2025 года.
Курс долара знізіўся да 2,9569 рубля (-0,43%; -0,0127), еўра — да 3,5001 (-0,19%; -0,0065), кітайскага юаня — да 4,1005 за 10 (-0,65%; -0,0267).
Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,7714 за 100 (+0,04%; +0,0015).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года знізіўся на 14,60% (з 3,4735 да 2,9663 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 чэрвеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка і студзеня — траўня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа першае паўгоддзе фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,23 млрд долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства