На ўкраінскіх анлайн-пляцоўках забаранілі продаж 8,8 тыс. найменняў кніг з Расіі і Беларусі

8 ліпеня, Позірк. Дзяржаўны камітэт тэлебачання і радыёвяшчання Украіны ў чэрвені “спыніў незаконны распаўсюд на ўкраінскіх анлайн-пляцоўках 408 кніг” з Расіі і Беларусі, паведамляе прэс-служба ведамства.
Ад траўня я 2024 года да чэрвеня 2025-га было спынены распаўсюд амаль 8,8 тыс. найменняў выдавецкай прадукцыі з “дзяржавы-агрэсара і Рэспублікі Беларусь”, гаворыцца ў паведамленні.
Якая доля кніг з Беларусі, не ўдакладняецца.
“Пасля прынятых сумесна з адміністрацыямі платформаў мер усе выяўленыя парушэнні былі ліквідаваныя: забароненая прадукцыя выдаленая, а прадаўцы папярэджаныя аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства, у прыватнасці, артыкула 281 закона Украіны “Аб выдавецкай справе”, — адзначае Дзяржкамтэлерадыё.
У чэрвені 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон “Аб унясенні зменаў у некаторыя законы Украіны пра ўсталяванне абмежаванняў на ўвоз і распаўсюджванне выдавецкай прадукцыі, якая тычыцца дзяржавы-агрэсара, Рэспублікі Беларусь і часова акупаванай тэрыторыі Украіны”. Палажэнні дакумента былі імплементаваныя ў арт. 281 закона “Аб выдавецкай справе”, на які спасылаецца Дзяржкамтэлерадыё.
Сярод іншага Дзяржаўны камітэт тэлебачання і радыёвяшчання Украіны вядзе “маніторынг выдавецкай сферы дзяржавы-агрэсара, Беларусі і часова акупаваных тэрыторый Украіны на прадмет выпуску “антыукраінскай выдавецкай прадукцыі”. Даныя пра такую прадукцыю ўносяцца ў “пералік кніжных выданняў, змест якіх накіраваны на ліквідацыю незалежнасці Украіны, прапаганду гвалту, распальванне міжэтнічнай, расавай, рэлігійнай варожасці, здзяйсненне тэрарыстычных актаў, замах на правы і свабоды чалавека”.
На 3 красавіка 2025 года, у гэтым спісе фігуравала 570 выданняў, але, згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам, ніводнага з Беларусі. У Расіі выдадзена 550, Украіне — 7, у “асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей” (АРДЛА) і на “часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай рэспублікі Крым” — па 4, сумесна ў РФ і Украіне — 2, у Італіі, Францыі і на “часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці” — па 1.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёй 24 лютага 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа першае паўгоддзе фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,23 млрд долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства