Пракуратура пагражае крымінальнай адказнасцю за ролік у “ЦікТоку” аб адсутнасці малака ў сельскай краме
10 ліпеня, Позірк. Баранавіцкая міжраённая пракуратура “правярае інфармацыю”, агучаную ў роліку ў сацсетцы “ТікТок” аб адсутнасці ў сельскай краме вёскі Добры Бор Баранавіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) некаторых прадуктаў, паведамляе Генпракуратура.
Наконт здарэння пракурор Баранавіцкай міжраённай пракуратуры Аляксандр Карлюк сказаў у сюжэце дзяржаўнага тэлеканала АНТ: “На асаблівым кантролі знаходзіцца захаванні дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Не распаўсюджвайце недакладныя звесткі, паколькі гэта можа мець негатыўныя наступствы аж да крымінальнай адказнасці паводле арт. 3691“.
Гаворка ідзе аб артыкуле КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), пакаранне па якім прадугледжвае арышт, або абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін са штрафам або без штрафу.
Такая рэакцыя нагляднага ведамства рушыла ўслед на зварот аўтараў роліка (мяркуючы па ўсім, сямейнай пары. — “Позірк“.) у “ЦікТоку“ да кіраўніцтва Баранавіцкага райвыканкама і раённага аддзялення “Белкаапсаюза“, якому належыць крама. Паведамляецца, што ў магазіне ў вёсцы Добры Бор не хапае прадуктаў, у прыватнасці, малака, марожанага, цукру.
Па словах жанчыны на відэа, яна лічыць няправільным, што ў сельскую краму паступае тавар у колькасці, разлічанай на пакупнікоў, якія жывуць у вёсцы ўвесь час. Летам, сказала яна, прыязджае шмат дачнікаў, і людзі вымушаны ездзіць па прадукты ў бліжэйшыя населеныя пункты.
“Мы сядзем на машыну і паедзем. А бабулі і дзядулі — як яны паедуць?”, — сказаў мужчына.
Як сцвярджае аўтар роліка ў дадатку да яго апісання, на наступную раніцу пасля выхаду сюжэту краму запоўнілі прадуктамі.
Характэрна, што ўжо запоўненая крама зняла ў сюжэце тэлеканал АНТ, абвінаваціўшы аўтараў у імкненні павялічыць прагляды ў “ЦікТоку“.
Таксама праўладная журналістка сабрала ў магазіне пажылых жанчын і мужчын і запісала іх адказы, у якіх яны асуджаюць аўтараў роліка. Людзі мяркуюць, што сюжэт створаны для таго, каб закрыць краму, хаця аўтары падкрэслівалі, што ставілі мэту палепшыць асартымент у краме.
Жыхары вёскі сцвярджалі, што ў магазіне ёсць усё, што неабходна.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства