Найбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць

12 ліпеня, Позірк. Найбольшую колькасць ападкаў дажджлівыя цыклоны, якія вызначалі надвор’е 8-11 і ў ноч на 12 ліпеня, прынеслі ў Брэсцкую вобласць, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных карт Белгідрамета.
У Драгічыне выпала 85,3 мм, або 85,3 л вады на квадратны метр тэрыторыі, у Высокім — 69,6 мм, Пружанах — 67,5 мм, Кобрыне — 55,4 мм. Гэта ад дзвюх трацін да месячнай нормы ліпеня.
На астатняй тэрыторыі рэкардсменам стала Беразіно (Мінская вобласць) — 68,2 мм (тры чвэрці ліпеньскай нормы).
Менш за ўсё ападкаў выпала за гэты перыяд у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці (Брагін — 2,1 мм).
Наймацнейшы дождж быў У Драгічыне — 53 мм у ноч на 9 ліпеня, што лічыцца небяспечнай з’явай надвор’я (больш за 50 мм на працягу 12 гадзін).
Новыя істотныя ападкі Белгідрамет чакае 14 і 15 ліпеня.
Пасля праходжання цыклона можна наведваць лясы на ўсёй тэрыторыі краіны. Абмежаванні (нельга на машыне і разводзіць вогнішчы) дзейнічаюць у 14 са 118 раёнаў: Брагінскім, Хойніцкім (у абодвух з 2 ліпеня), Лоеўскім (з 3 ліпеня), Ельскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім (усюды з 12 ліпеня) Гомельскай вобласці; Бабруйскім, Глускім, Кіраўскім (усюды з 12 ліпеня) Магілёўскай вобласці; Полацкім, Ушацкім, Шумілінскім (усюды таксама з 12 ліпеня) Віцебскай вобласці.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+