У Варшаве затрыманая 54-гадовая беларуска, якая адшукваецца Інтэрполам за махлярства

13 ліпеня, Позірк. Аб затрыманні 54-гадовай грамадзянкі Беларусі, якая знаходзіцца ў вышуку па “чырвоным апавяшчэнні” Інтэрпола за фінансавае махлярства, паведамляе паліцыя варшаўскага раёна Жалібож.
Адзначаецца, што махлярства затрыманая “здзейсніла на тэрыторыі яе краіны”.
Пасля затрымання жанчына была дастаўленая ў акруговую пракуратуру Варшавы для “правядзення далейшых дзеянняў”.
Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.
12 чэрвеня 2025 года паведамлялася аб затрыманні ў Варшаве 33-гадовага беларуса, які знаходзіцца ў вышуку па “чырвоным апавяшчэнні” Інтэрпола за гандаль наркотыкамі.
Беларус быў затрыманы раніцай 9 чэрвеня ў варшаўскім раёне Прага Палудне (Прага Паўднёвая) і дастаўлены ў акруговую пракуратуру Варшавы.
Паліцыя адзначала, што грамадзянін “адшукваўся беларускімі ўладамі за гандаль наркотыкамі ў складзе арганізаванай групы, дзе за гэтыя злачынствы прадугледжана пакаранне да 20 гадоў пазбаўлення волі“.
Interpol Red Notice (“чырвонае апавяшчэнне”) Інтэрпола — гэта запыт у праваахоўныя органы па ўсім свеце аб знаходжанні і папярэднім арышце асобы ў чаканні экстрадыцыі, перадачы або аналагічных юрыдычных дзеянняў. Не з’яўляецца міжнародным ордэрам на арышт.
Большасць “чырвоных апавяшчэнняў” прызначана толькі для выкарыстання праваахоўнымі органамі, вытрымкі з іх публікуюцца па просьбе адпаведнай краіны-члена і ў тых выпадках, калі можа спатрэбіцца дапамога грамадскасці для ўстанаўлення месцазнаходжання чалавека або калі чалавек можа прадстаўляць пагрозу грамадскай бяспекі.
Беларускія ўлады нярэдка выкарыстоўваюць каналы Інтэрпола для палітычнага пераследу грамадзян, афіцыйна шукаючы іх нібыта за эканамічныя злачынствы. Апошні выпадак, які атрымаў гучны рэзананс: арышт у Бялградзе рэжысёра Андрэя Гнёта, якога беларускія сілавікі абвінавачвалі ў нявыплаце падаткаў. Пасля года ўтрымання ў турме і пад хатнім арыштам ён змог пакінуць Сербію дзякуючы садзейнічанню прэзідэнта краіны Аляксандра Вучыча.

- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС у дынаміцы прамвытворчасці, да гэтага паўгода была на перадапошнімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у 2025 годзе павялічылася на 0,2%, у 2024-м рост быў на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за мінулы год павялічылася больш як на 22% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПершая згуба агратэхнікі ў 2026 годзе — у Брэсцкім раёне згарэў камбайнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


