Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з прэзідэнтам Інданезіі і атрымаў запрашэнне наведаць гэтую краіну
16 ліпеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка ўвечары 15 ліпеня сустрэўся ў Мінску з прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта.
Сустрэча не анансавалася, пра яе завяршэнне неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі паведаміў у 21:53.
“Размова доўжылася амаль тры гадзіны, — сцвярджаецца на сайце Лукашэнкі. — За гэты час лідары абмеркавалі максімальна шырокае кола тэм”.
Падкрэсліваецца, што палітыкі “сустрэліся ў нефармальнай абстаноўцы — Аляксандр Лукашэнка запрасіў інданезійскага калегу дадому”.
“Я рады вітаць вас тут у гэтым доме і гатовы з вамі абмеркаваць усе пытанні, якія могуць быць на парадку дня нашых адносін”, — сказаў Лукашэнка.
У сваю чаргу Прабова Субіянта адзначыў: “Я вельмі спадзяюся, што ў бліжэйшы час вы знойдзеце магчымасць наведаць і мой дом у Інданэзіі”.
Прэзідэнт Інданезіі наведаў Беларусь, вяртаючыся з Еўропы, дзе правёў шэраг перамоў. 14 ліпеня ён сустрэўся ў Парыжы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, днём раней у Брусэлі — са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.
19 чэрвеня ў рамках Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму Прабова Субіянта сустрэўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Спадзеў на “паглыбленне супрацы ў галіне паставак калійных угнаенняў” выказаў міністр замежных спраў Інданезіі Сугіёна 5 чэрвеня ў Джакарце на сустрэчы з амбасадарам Беларусі Раманам Раманоўскім.
Чыноўнік падкрэсліў важнасць большага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы “ў святле прыярытэтаў урада Інданезіі, скіраваных на гарантаванне харчовай бяспекі краіны”. Было адзначана, што Беларусь з’яўляецца “адным з найбуйнейшых сусветных экспарцёраў калію”, што “ўмацоўвае яе важную ролю ў глабальным ланцужку паставак угнаенняў”.
Інданезійскае МЗС тады звярнула ўвагу на тое, што па выніках 2024 года тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 44,1% у параўнанні з 2023-м (89,1 млн) і склаў 128,4 млн долараў. З іх 43,6 млн прыпала на экспарт Джакарты (13,4 млн; +225%).
Пастаўкі Беларусі ў Інданезію ў 2024 годзе, як вынікае з прыведзеных вышэй даных, склалі 84,8 млн долараў. Паводле інфармацыі Абсерваторыі эканамічнай складанасці (АЭС), якая акумулюе даныя міжнародных арганізацый пра сусветны знешні гандаль, экспарт Мінска на інданезійскі рынак у 2023-м склаўся на ўзроўні 75,7 млн долараў, такім чынам, за год гэты паказчык вырас на 12%. Адметна, што 78,2% паставак (59,2 млн), паводле звестак АЭС, прыпала на беларускія ўгнаенні.
На сустрэчы з Раманоўскім Сугіёна заявіў, што Інданезія спадзяецца і ў далейшым нарошчваць экспарт Беларусь — з улікам таго, што членства Мінска ў ЕАЭС адкрывае для Джакарты дадатковыя эканамічныя магчымасці ў еўразійскім рэгіёне.
У траўні дэлегацыя парламента Інданезіі наведвала Беларусь. Па выніках сустрэчы з гасцямі старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў даў зразумець, што Джакарта дапамагае Мінску даваць рады заходнім санкцыям. Акрамя таго, паводле яго слоў, у Беларусі “вялікая цікавасць да паставак угнаенняў, <…> грузавой тэхнікі” на інданезійскі рынак.
Лукашэнка наведваў Інданэзію ў 2013 годзе.

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаВідавочцы: На мінулым тыдні у Лоеўскім раёне быў збіты дрон, над Рэчыцай самалёт пераследаваў БПЛАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі аб'ём грузаперавозак знізіўся на 3,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка