Мінск 21:14

Долар і расійскі рубель падаражэлі на таргах 16 ліпеня

Фота: pixabay.com

16 ліпеня, Позірк. Амерыканская і расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 ліпеня 2025 года.

Курс долара вырас да 2,9358 (+0,04%; +0,0013), расійскага рубля — да 3,7465 за 100 (+0,04%; +0,0016).

Юань патаннеў да 4,0752 за 10 (-0,01%; -0,0006), еўра — да 3,411 (-0,59%, -0,0204).

На мінулым працоўным тыдні (7–12 ліпеня) патаннелі ўсе асноўныя валюты: долар — на 1,2% (з 2,9659 да 2,9302 рубля), еўра — на 2,39% (з 3,5066 да 3,4229), юань — на 1% (з 4,1248 да 4,0854 за 10), расійскі рубель — на 0,84% (з 3,7718 да 3,7402 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года знізіўся на 14,60% (з 3,4735 да 2,9663 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 чэрвеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка і студзеня — траўня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: