“Экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаная ініцыятыва “Аўтаномнае дзеянне”, яе стваральнікамі названыя палітвязні Дзядок і Францкевіч

16 ліпеня, Позірк. “Экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаная ініцыятыва “Аўтаномнае дзеянне”, праўладныя тэлеграм-каналы называюць яе структурным падраздзяленнем анархісцкай групы “Рэвалюцыйнае дзеянне”.
Заяўляецца, што стваральнікамі ініцыятывы з’яўляюцца актывісты анархісцкага руху, палітвязні Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч.
У спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сайце Міністэрства ўнутраных спраў “Аўтаномнае дзеянне” пакуль не ўключана.
Адметна, што “Рэвалюцыйнае дзеянне” прызнанае “экстрэмісцкім фарміраваннем” яшчэ ў 2021 годзе.
1 красавіка стала вядома, што ў дачыненні да 36-гадовага Мікалая Дзядка распачатая новая крымінальная справа паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Дзядка павінны былі вызваліць у красавіку, аднак праз новую крымінальную справу яго перавялі ў следчы ізалятар № 1 у Калядзічах пад Мінскам.
10 лістапада 2021 года Дзядка прыгаварылі да 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 2953 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў) КК. Ён не прызнаў віну ні па адным з прад’яўленых абвінавачванняў.
25-гадовы Францкевіч асуджаны 6 верасня 2022 года да 17 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Фігурантамі справы з’яўляліся 10 чалавек, абвінавачванне было прад’яўлена паводле 10 артыкулаў КК.
27 лютага гэтага года ў Орша (Віцебская вобласць) над палітвязнем адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 411 КК. За паўгода да гэтага яго асудзілі паводле гэтага ж артыкула да дадатковага года пазбаўлення волі. Вынікі лютаўскага працэсу невядомыя.
Раней палітвязня некалькі месяцаў утрымлівалі ў рэжыме інфармацыйнай блакады (інкамунікада). Францкевіч унесены ў “экстрэмісцкі” і “тэрарыстычны” спісы.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі аб'ём грузаперавозак знізіўся на 3,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка