У Мінску крымінальныя справы за ўдзел у пратэстах 2020 года заведзеныя на сотні чалавек — праваабаронцы

17 ліпеня, Позірк. На сотні чалавек у Мінску распачатыя крымінальныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праваабаронцы называюць тое, што адбываецца, “шакавальным узроўнем рэпрэсій па палітычных справах”. Гэты віток пераследу яны звязваюць з блізкім заканчэннем тэрміну даўнасці прыцягнення да адказнасці паводле арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Таксама “Вясна” адзначае, што працягваецца пераслед удзельнікаў пратэстаў паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
8 ліпеня праваабарончы цэнтр паведамляў, што ў Беларусі “масава ідуць затрыманні людзей” паводле арт. 342 КК.
“Як кажуць самі сілавікі людзям, падставай для затрыманняў стаў польскі дакументальны фільм пра пратэсты, дзе ёсць незаблюраныя (неразмытыя, непрыхаваныя. — “Позірк”.) асобы ўдзельнікаў акцый”, — гаварылася ў паведамленні.
Напярэдадні “Вясна” заявіла, што апошнім часам у краіне “сталі больш актыўна судзіць за ўдзел у пратэстах” 2020 года. “Вядома, што судовыя справы паводле арт. 342 КК апошнія тыдні пастаўленыя амаль на канвеер”, — падкрэслілі праваабаронцы.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі працягваюцца ў Беларусі з 2020 года. За гэты час мінімум 8.421 чалавек сутыкнуўся з крымінальным пераследам паводле палітычных матываў, па меншай меры 7.116 атрымалі палітычна матываваныя прыгаворы, з іх 33 накіраваныя на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Такія даныя ўтрымліваюцца ў справаздачы “Вясны” па выніках чэрвеня 2025 года.


- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка

