Мінск 18:00

Выхад Сяргея Ціханоўскага на волю не прывёў да расколу дэмсілаў — Святлана Ціханоўская

Ціханоўскія на мітынгу ў Варшаве 26 чэрвеня
Фота: "Позірк"

18 ліпеня, Позірк. Вызваленне Сяргея Ціханоўскага дало дэмакратычнаму руху “зарад энергіі і рашучасці”, заявіла ў відэазвароце 18 ліпеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

Яго вяртанне, як і вызваленне іншых палітвязняў, стала “сведчаннем таго, што агульная праца прыносіць вынік”, сказала палітык.

“Магчыма, нехта чакаў, што выхад Сяргея на свабоду прывядзе да рознагалоссяў у дэмакратычным руху. Але пра які раскол можа ісці гаворка, калі ў нас адна мэта — вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне любых рэпрэсій і правядзенне сапраўдных свабодных сумленных выбараў?” — адзначыла Ціханоўская.

Паводле яе слоў, “сіла дэмакратычнага руху менавіта ў тым, што ў ім ёсць розныя погляды і падыходы”.

Дэмлідэр падкрэсліла, што яе муж — “самастойны чалавек, і ў яго ёсць сваё меркаванне, сваё бачанне ўдзелу ў агульнай справе і гэта нармальна”: “Мы не канкурэнты, мы дапаўняем адзін аднаго, мы ўсе розныя, але наперад мы ідзём разам. Каманда офіса працягвае працаваць і несці сваю частку адказнасці”.

Вызваленне палітвязняў і мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі застаюцца безумоўным прыярытэтам для дэмсіл, заключыла Ціханоўская.

На мітынгу ў Варшаве 26 чэрвеня Сяргей Ціханоўскі параўнаў прысутных з удзельнікамі падзей 2020 года: “Тыя беларусы верылі ў перамены, а гэтыя беларусы, як я гляджу, нейкія прыгнечаныя, запалоханыя. Давайце ўжо, хлопцы, усё ж такі, калі мы хочам нешта зрабіць, і мы хочам нешта зрабіць, і мы хочам нешта зрабіць, і мы хочам нешта зрабіць.

1 ліпеня былы палітвязень паабяцаў “нанесці найбліжэйшы магутны ўдар па лукашызму і яго прапагандзе прыкладна праз тры тыдні”. Для чаго хацеў сабраць 200 тысяч эўра. Жадаючым было прапанавана ўступаць у каманду Ціханоўскага праз запаўненне гугл-формы і даножыць.

Пазней Ціханоўскі прызнаў, што “беларусы ніколі не вернуцца дадому, калі не павераць у сябе. Перамен не будзе без вашага даверу і падтрымкі. Я звярнуўся да вас за дапамогай, і вы заданацілі мне тысячу еўра. І чакаеце магутнага ўдару па лукашызму праз тры тыдні. Сорамна і балюча”.

Ціханоўскі пазней прызнаў, што звяртаўся не да ўсіх беларусаў, а найперш да падпісчыкаў ютуб-канала “Краіна для жыцця” і не ведаў глыбіні сённяшніх праблем праціўнікаў рэжыму.

Заявы Ціханоўскага выклікалі неадназначную рэакцыю як з боку саміх беларусаў, так і так званай “апазіцыі апазіцыі” — апанентаў Святланы Ціханоўскай.

Аб вызваленні 14 палітвязняў стала вядома неўзабаве пасля сустрэчы спецпрадстаўніка ЗША па пытаннях Украіны Кіта Келлага з Аляксандрам Лукашэнкам 21 чэрвеня.

Сярод вызваленых — відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, былы супрацоўнік “Радыё Свабода” Ігар Карней, выкладчык італьянскай мовы Наталля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і шведскага грамадзянства Галіна Краснянская, бізнесмен Сяргей Шэлег, удзельнік закрытага чата “Саюз беларускага нацыянальнага.

Таксама вызвалены Алан Раё (грамадзянін Эстоніі), Юрыйс Ганінс і Дзмітрыйс Міхайлаўс (грамадзяне Латвіі). Акрамя гэтага, паводле звестак СМІ, на волю выйшаў Ежы Жывалеўскі (грамадзянін Польшчы).

Імёны яшчэ траіх афіцыйна не названы, яны з’яўляюцца грамадзянамі Польшчы (двое) і Японіі.

Падзяліцца: