На пяць службовых асоб прадпрыемстваў АПК і лясной гаспадаркі заведзеныя крымінальныя справы за хабары
22 ліпеня, Позірк. У дачыненні да пяці службовых асоб прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і лясной гаспадаркі, а таксама аднаго прадпрымальніка заведзеныя крымінальныя справы, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
“Факты атрымання хабараў” службовымі асобамі зафіксаваныя ў Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях, гаворыцца ў паведамленні.
“Фігуранты рэгулярна атрымлівалі грошы ад прадстаўніка камерцыйнай фірмы за лабіраванне яго інтарэсаў: заключэнне дагавораў на рамонт сельгастэхнікі, падпісанне актаў прыёмкі і своечасовую аплату работ. Памер траншаў дасягаў некалькіх тысяч рублёў”, — адзначае МУС.
У 2024 годзе чвэрць усіх эканамічных злачынстваў была здзейсненая ў сельскай гаспадарцы, з іх 30% звязана з “незаконным абаротам” буйной рагатай жывёлы (БРЖ), паведаміў 21 сакавіка намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.
“У гэтым годзе ў названай сферы ўжо ўзбуджана 66 крымінальных спраў за крадзяжы, хабары, утойванне падзяжу”, — падкрэсліў міліцэйскі чыноўнік.
Каля 850 службовых асоб штогод прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў, паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед 24 чэрвеня на рэспубліканскай нарадзе па пытаннях эфектыўнасці прыманых мер па барацьбе з карупцыяй.
Паводле слоў Шведа, “не адзінкавыя выпадкі ўчынення такіх злачынстваў асобамі, што займаюць адказнае становішча”.
Пры гэтым ён адзначыў, што цягам апошніх гадоў колькасць карупцыйных злачынстваў, што рэгіструюцца ў Беларусі “паступова зніжаецца”: з 1.603 у 2015 годзе да 1.031 у 2024-м.
Паводле паведамлення генпракурора, у структуры карупцыйнай злачыннасці пераважаюць хабарніцтва (48%) і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (34%). Больш за 70% такіх злачынстваў учыненыя пры правядзенні закупак, выкананні дагавораў, наданні заступніцтва камерцыйным структурам, а таксама распараджэнні рэспубліканскай і камунальнай уласнасцю.
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў сярэдзіне 1990-х гадоў шмат у чым дзякуючы вобразу змагара з карупцыяй і працягвае выкарыстоўваць гэтую тэму. За 30 гадоў карупцыю так і не была пераможаная.
У сваім выступленні пасля цырымоніі інаўгурацыі 25 сакавіка, заступаючы на сёмы тэрмін, Лукашэнка паабяцаў працягваць “бязлітасную барацьбу з бюракратызмам і карупцыяй”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па росце цэн у чэрвені і трэцяе — за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка