Лукашэнка зноў запатрабаваў больш актыўна шукаць нафту ў Беларусі

22 ліпеня, Позірк. Аб неабходнасці далейшых пошукаў у Беларусі радовішчаў нафты заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня на нарадзе па пытаннях здабычы вуглевадароднай сыравіны.
Звярнуўшы ўвагу на падрыхтаваны ўрадам план правядзення геолагаразведачных работ, Лукашэнка адзначыў, што “тэрміны іх выканання, як звычайна, зацягнутыя — да 2030 года”.
“Мы вельмі сур’ёзна абмяркоўвалі праблему, — цытуе прамоўцу яго прэс-служба. — Гэта не толькі нафта і газ. Гэта і іншыя нашы запасы мінеральныя. Сёлета плануецца выйсці на 2 млн тон нафты”.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, у Беларусі ў гэтай сферы “ёсць рэзервы“, таму “трэба не разгойдвацца, а свідраваць і свідраваць з розумам і з укараненнем новых тэхналогій“.
Пры наведванні сабора Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Талачыне (Віцебская вобласць) 20 красавіка Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусі няма вуглевадародаў у той колькасці, каб прадаваць за мяжу.
“Гасподзь нам нафты-газу ў гэтую зямельку не ўклаў, каб мы маглі пампануць, па трубе камусьці прадаць, а грошы падзяліць. У нас гэтага няма, мы ўсё сваімі рукамі зарабляем”, — заявіў ён.
22 красавіка, прызначаючы Сяргея Масляка міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Лукашэнка заявіў: “Я не веру, што ў нас няма вялікіх аб’ёмаў нафты”.
“Скажу прама: трэба капаць і шукаць, — сказаў ён. — Акрамя гэтага, трэба, каб ты прымусіў усіх у гэтым кірунку працаваць. Я не веру, што ў нашых нетрах няма таго, што нам трэба. Вось калі хоць у нейкай ступені вырашыш гэтую задачу, гэта помнік можна ставіць у любым месцы”.
На нарадзе аб стане і развіцці мінеральна-сыравіннай базы 12 сакавіка Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі дрэнна шукаюць карысныя выкапні.
“Усе карысныя выкапні — наш нацыянальны здабытак, — адзначыў ён. — Стратэгічны запас, які належыць народу. І толькі народу. Гэта і калій, і нафта, і самы вялікі рэсурс — прэсная вада (бясцэнны рэсурс), і многае іншае. Але з тым, што мы маем, трэба пісьменна і па-гаспадарску распараджацца. А тое, што не маем, трэба шукаць. Шукаем дрэнна”.
Пасля анлайн-сустрэчы з кіраўніцтвам Кітайскай геалагічнай службы 22 сакавіка Андрэй Худык, які на той момант узначальваў Мінпрыроды, анансаваў прыезд “у бліжэйшы час” у Беларусь “галоўнага геолага” КНР. На сустрэчы абмяркоўваўся кітайскі досвед і тэхналогіі пошуку, выведкі і здабычы вуглевадародаў, “праблемы і перспектывы развіцця беларускай нафтагазавай галіны”, інвестыцыйны клімат Беларусі, “заканадаўчае рэгуляванне нетракарыстання”.
Тэрыторыя Беларусі добра вывучаная “геолагамі, нафтавікамі, спецыялістамі ў газавай галіне” — “сур’ёзных камерцыйных запасаў нафты і газу” не выяўлена, заявіў у эфіры ютуб-канала “Папулярная палітыка” расійскі нафтагазавы эксперт Міхаіл Круціхін, каментуючы неаслабнае жаданне Аляксандра Лукашэнкі знайсці ў айчынных нетрах вуглевадароды.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


