Пуцін падпісаў закон, які дазваляе беларусам удзельнічаць у Расіі ў мясцовых выбарах
23 ліпеня, Позірк. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 ліпеня падпісаў федэральны закон, які дазваляе беларусам удзельнічаць у выбарчых кампаніях на мясцовым узроўні.
Як паведамляў “Позірк”, 15 ліпеня пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор паміж РФ і Беларуссю аб роўных правах грамадзян ад 25 снежня 1998 года ратыфікавала Дзяржаўная дума, 16 ліпеня — Савет Федэрацыі.
“Дагавор надзяляе грамадзян Расіі і Беларусі правам абіраць і быць абранымі ў органы мясцовага самакіравання пры ўмове пастаяннага пражывання на тэрыторыі дагаворнага боку”, — заявіла раней член Савета Федэрацыі Алена Афанасьева.
Расійскія парламентарыі адзначалі, што гэтае рашэнне “накіраванае на паглыбленне расійска-беларускай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама на развіццё інстытутаў прадстаўнічай дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці”.
Пратакол набывае моц “з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні дагаворнымі бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для набыцця ім моцы”.
Раней права ўдзельнічаць у мясцовых выбарах было толькі ў грамадзян РФ, якія пражываюць у Беларусі. У прыватнасці, у выбарах, праведзеных у “адзіны дзень галасавання” 25 лютага 2024 года, у спісах выбаршчыкаў на выбарах у мясцовыя саветы налічвалася больш за 95 тыс. расійскіх грамадзян.
Такім чынам, пратаколам (быў падпісаны прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве 13 сакавіка 2025 года) уніфікаваныя выбарчыя правы грамадзян дзвюх краін.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

