Пацярпелых праз размыў грунту і абрынання пабудоў у Вярхоўі няма, пацвярджаюць улады Віцебска

26 ліпеня, Позірк. Пацярпелых праз размыў грунту ў віцебскім Вярхоўі, які выклікаў абрынанне шэрагу гаспадарчых пабудоў, няма, пацвердзіла ў 13:00 26 ліпеня прэс-служба гарвыканкама.
“У Вярхоўі працягвае працу камісія па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім гарвыканкаме на месцы падмыцця грунту. Пацярпелых няма. Арганізацыямі горада і ратавальнікамі вядуцца работы па ўмацаванні берагавой лініі”, — гаворыцца ў паведамленні.
За паўгадзіны да гэтага прэс-служба гарадской адміністрацыі заявіла, што на месцы здарэння пабываў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Адзначалася, што “кіраўнік рэгіёну праінспектаваў арганізацыю работ па ліквідацыі абрынання і нацэліў усе службы на садзейнічанне грамадзянам па ліквідацыі падтапленняў і шкоды”.
Пра адсутнасць пацярпелых таксама паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Каля 13:20 ведамства адсправаздачылася, што “на месцы зрушэння грунту ў мікрараёне Вярхоўе горада Віцебска вядуцца аднаўленчыя работы”.
“На месцы працуе 21 адзінка тэхнікі і 50 чалавек, з іх 5 адзінак тэхнікі МНС і 20 ратавальнікаў. Работнікі МНС абследуюць разбураныя і затопленыя гаспадарчыя пабудовы. Пацярпелых няма”, — падкрэсліла міністэрства.
Раней МНС паведамляла, што раніцай 26 ліпеня праз падмыты грунт абрынулася сем гаспадарчых пабудоў у раёне вул. Садовай. Яна месціцца ў Вярхоўі (на беразе Заходняй Дзвіны) — пасёлку, які ўваходзіць у склад Чыгуначнага раёна Віцебска, але ёсць эксклавам — ён аддзелены ад асноўнай часткі абласнога цэнтра тэрыторыяй Віцебскага раёна.
Адзначалася, што разбураны “тэхнічны праезд памерам 4×70 м, з далейшым зрушэннем грунта ва ўчастак ракі Заходняя Дзвіна на прыкладнай плошчы 100×100 кв. м”.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 26 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года сярод несезонных тавараў і паслуг хутчэй за ўсё даражэлі какава-парашок, селядзец і абед у сталовай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка