Крымінальная справа ўзбуджаная па факце гібелі мужчыны на вадзе ў Асіповіцкім раёне

27 ліпеня, Позірк. Аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага жыхара Асіповіцкага раёна (Магілёўская вобласць) паведамляе Следчы камітэт.
Адзначаецца, што 26 ліпеня мужчына, “кіруючы гідраскутарам Kawasaki, буксіраваў за сабой цюбінг з людзьмі”.
Паводле звестак СК, “падчас манеўру кіроўца дапусціў сутыкненне цюбінгу з пірсам”. “У выніку 38-гадовая жанчына і 45-гадовы мужчына, якія знаходзіліся на гумавай “плюшцы”, — абодва жыхары Асіповічаў — атрымалі сур’ёзныя траўмы”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Відавочцы паспяшаліся на дапамогу, выцягнулі пацярпелых з вады і выклікалі хуткую дапамогу. Абодва былі тэрмінова шпіталізаваныя ў цяжкім стане, аднак праз некалькі гадзін мужчына памёр у бальніцы”, — адзначае ведамства.
У дачыненні да кіроўцы гідраскутара распачатая справа паводле ч. 2 арт. 316 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў эксплуатацыі маламерных судоў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў).
Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, здарэнне з гідраскутарам адбылося на Асіповіцкім вадасховішчы каля вёскі Цяплухі.
Раней паведамлялася, што за мінулыя суткі ў Беларусі патанулі тры чалавекі. Адзін з іх патануў у рацэ Свіслач каля пасёлка Сасновы Асіповіцкага раёна.
Паводле даных МНС, тры чалавекі “паплылі на надзіманым матрацы, на адлегласці каля 15 метраў ад берага адзін нырнуў з матраца і знік пад вадой”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 26 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка