Беларусь і Інданезія абмеркавалі двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва
28 ліпеня, Позірк. Пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва абмеркавалі ў Мінску 28 ліпеня начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка і міністр абароны Інданезіі Шафры Шамсудзін.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, бакі адзначылі “сяброўскі характар міждзяржаўнага ўзаемадзеяння”, падкрэсліўшы, што “ўзаемная павага гістарычных і культурных каштоўнасцяў з’яўляецца той асновай, якая дазваляе выбудоўваць дыялог у даверным ключы”.
У ваенным ведамстве назвалі мінулыя перамовы працягам выбудоўвання “ўзаемавыгадных канструктыўных адносін з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі”.
Аляксандр Лукашэнка ўвечары 15 ліпеня сустрэўся з прэзідэнтам Інданезіі Прабава Субіянта.
“Размова доўжылася амаль тры гадзіны, — сцвярджаецца на сайце Лукашэнкі. — За гэты час лідары абмеркавалі максімальна шырокае кола тэм”.
Паводле даных Міністэрства замежных спраў Інданезіі, па выніках 2024 года тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 44,1% ў параўнанні з 2023-м (89,1 млн) і склаў 128,4 млн долараў. З іх 43,6 млн прыйшлося на экспарт Джакарты (13,4 млн; +225%).
Пастаўкі Беларусі ў Інданэзію ў 2024 годзе, як вынікае з прыведзеных вышэй даных, склалі 84,8 млн долараў.
Паводле інфармацыі Абсерваторыі эканамічнай складанасці (АЭС), якая акумулюе даныя міжнародных арганізацый аб сусветным знешнім гандлі, экспарт Мінска на інданезійскі рынак у 2023-м склаўся на ўзроўні 75,7 млн долараў, такім чынам, за год гэты паказчык вырас на 12%. Адметна, што 78,2% паставак (59,2 млн), паводле звестак АЭС, прыйшлося на беларускія ўгнаенні.
У траўні дэлегацыя парламента Інданезіі наведвала Беларусь. Па выніках сустрэчы з гасцямі старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў даў зразумець, што Джакарта дапамагае Мінску спраўляцца з заходнімі санкцыямі. Акрамя таго, паводле яго слоў, у Беларусі “вялікая цікавасць да паставак угнаенняў, <…> грузавой тэхнікі” на інданезійскі рынак.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–28 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа грузінскага паліцэйскага ўзбуджаная крымінальная справа за абразу беларускага праваабаронцы Кісляка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку ліпеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 5 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаАпошнія сем гадоў доля працуючай моладзі ў Беларусі змяншаецца, пажылых людзей — расцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка