Лукашэнка плануе чарговую сустрэчу з Пуціным

28 ліпеня, Позірк. Дамовіцца “ў бліжэйшы час” аб сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным плануе Аляксандр Лукашэнка, паведаміла ТАСС яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант.
Паводле яе слоў, у Лукашэнкі і Пуціна “безумоўна, заўсёды ёсць што абмеркаваць”. “Асноўныя тэмы датычацца, як двухбаковых адносін, так і міжнароднага парадку”, — сказала Эйсмант.
Яна адзначыла, што ў тэлефоннай размове 27 ліпеня Лукашэнка і Пуцін не ўздымалі тым, якія “наогул па тэлефоне лепш не абмяркоўваць”.
У бліжэйшы час, дадала чыноўніца, палітыкі дамовяцца аб сустрэчы і “ўсе найважнейшыя і сур’ёзныя пытанні абмяркуюць сам-насам”.
Апошні раз Лукашэнка і Пуцін бачыліся 27 чэрвеня ў Мінску на саміце кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Асобнай іх сустрэчы тады не было.
Як адзначаў перад самітам памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, расійскі бок “не фіксуе асобных сустрэч, але, мяркуючы з усяго, мяркуючы з настрояў лідараў, <…> могуць быць прадугледжаныя нефармальныя сустрэчы”. “У прыватнасці, <…> з гаспадаром [саміту] ён падрабязна пагаворыць, будуць магчымасці. Не выключана, што асобна перагаворыць і з прэзідэнтам Узбекістана [Шаўкатам] Мірзіёевым”, — сказаў Ушакоў.
24 чэрвеня падчас “працяглай гутаркі” па тэлефоне Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі “цэлы шэраг тэм”, уключаючы маючыя адбыцца ў Мінску мерапрыемствы ЕАЭС і “беларуска-расійскі саюзны парадак дня”.
Адзначалася, што “грунтоўна” суразмоўцы абмеркавалі “рэгіянальную праблематыку і міжнародную абстаноўку, уключаючы сітуацыю ва Украіне і на Блізкім Усходзе”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка



