Палітвязнямі прызнана яшчэ 11 чалавек

29 ліпеня, Позірк. Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці 29 ліпеня прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай у тым ліку на сайце цэнтра “Вясна”. Цяпер такі статус у Беларусі мае 1.175 чалавек.
Гэта прыгавораныя да пазбаўлення волі на невядомы тэрмін Віктар Мека (арт. 361 Крымінальнага кодэкса — “заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі), Андрэй Андронаў (арт. 368 — “абраза прэзідэнта”), Андрэй Арол (неназваны артыкул дыфамацыйнага характару), урач Алена Рудая (арт. 361, 368, а таксама 3611 — “стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім”), Яўген Шляхцёнак (ч. 3 арт. 3611, ч. 3 арт. 361, а таксама ч. 1 арт. 3614 — “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”), Сафія Бачурынская (ч. 1 арт. 368, а таксама ч. 2 арт. 367 — “паклёп у дачыненні да прэзідэнта” і арт. 369 — “абраза прадстаўніка ўлады”).
Палітвязнямі таксама прызнаныя змешчаныя пад варту Валерый Іванін (арт. 368 і 369), Яўген Бялькевіч (арт. 368), Яўген Пяргаеў, Ілля Валвенкін, Мікалай Ліс (усе — арт. 361 КК).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Respect-Protect-Fulfill, Беларускі ПЭН, Lawtrend, “Прававая ініцыятыва”.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства