Мінск 01:55

Долар падаражэў на шэсць капеек, упершыню з траўня яго курс перавысіў 3 рублі

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

29 ліпеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 ліпеня 2025 года.

Курс долара вырас да 3,0198 рубля (+2,19%; +0,0648). Апошні раз на супастаўным узроўні ён быў два з паловай месяцы таму (па выніках таргоў 8 траўня быў рост з 3,0062 да 3,0238 рубля).

Каціроўка юаня вырасла да 4,2032 рубля за 10 (+2,32%, +0,0955), еўра — да 3,4706 (+0,36%; +0,0125).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6658 за 100 (-0,93%; -0,0344).

На мінулым працоўным тыдні (21–25 ліпеня) долар падаражэў на 0,41% (з 2,935 да 2,9473 рубля), еўра — на 1,29% (з 3,416 да 3,46), юань — на 0,87% (з 4,0705 да 4,1); расійскі рубель патаннеў на 0,87% (з 3,7354 да 3,703 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года знізіўся на 14,60% (з 3,4735 да 2,9663 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 чэрвеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка і студзеня — траўня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі).

Падзяліцца: